Навіны грузаперавозак
Чэрвень
-
29 чэрвеня 202130 чэрвеня 2021 года Беларуская чыгунка забяспечыць прыём і праход чатырохтысячнага транзітнага кантэйнернага цягніка, які пройдзе праз беларуска-польскія памежныя пераходы ў зносінах Кітай–Еўропа
Неабходна адзначыць, што аналагічная колькасць кантэйнерных цягнікоў у 2020 годзе БЧ перавезла 3 верасня 2020 года.
Штомесяц агульны аб'ём перавозак па БЧ складае больш за 700 кантэйнерных цягнікоў. Пры гэтым у сярэднім у суткі толькі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай забяспечваецца транзітны праход і тэрмінальная апрацоўка 24 кантэйнерных цягнікоў.
Высокі ўзровень сэрвісу і хуткасць дастаўкі грузу чыгуначным транспартам у адрас еўрапейскіх грузаатрымальнікаў пацвярджаецца дынамікай росту аб'ёмаў цягнікоў, якія адпраўляюцца і адкрыццём новых маршрутаў. Так з Кітая транзітам праз Рэспубліку Беларусь у адрас еўрапейскіх спажыўцоў штотыдзень адпраўляецца ад 90 да 100 кантэйнерных цягнікоў.
Чытаць далей…