Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 чэрвеня 2021 года Беларуская чыгунка забяспечыць прыём і праход чатырохтысячнага транзітнага кантэйнернага цягніка, які пройдзе праз беларуска-польскія памежныя пераходы ў зносінах Кітай–Еўропа

29 чэрвеня 2021

Неабходна адзначыць, што аналагічная колькасць кантэйнерных цягнікоў у 2020 годзе БЧ перавезла 3 верасня 2020 года.

Штомесяц агульны аб'ём перавозак па БЧ складае больш за 700 кантэйнерных цягнікоў. Пры гэтым у сярэднім у суткі толькі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай забяспечваецца транзітны праход і тэрмінальная апрацоўка 24 кантэйнерных цягнікоў.

Высокі ўзровень сэрвісу і хуткасць дастаўкі грузу чыгуначным транспартам у адрас еўрапейскіх грузаатрымальнікаў пацвярджаецца дынамікай росту аб'ёмаў цягнікоў, якія адпраўляюцца і адкрыццём новых маршрутаў. Так з Кітая транзітам праз Рэспубліку Беларусь у адрас еўрапейскіх спажыўцоў штотыдзень адпраўляецца ад 90 да 100 кантэйнерных цягнікоў.

У 2021 годзе рост аб'ёмаў кантэйнерных перавозак у двадцаціфутавым эквіваленце прагназуецца ў 1,6 разы да аналагічнага перыяду 2020 года, у тым ліку: Кітай–Еўропа – у 1,5 разы; Еўропа–Кітай – у 1,9 разы.

Беларуская чыгунка развівае сваю інфраструктуру пад перавозку планаваных аб'ёмаў грузаў у кантэйнерах. Акрамя таго, на дадатковых маршрутах праз беларуска-польскія памежныя пераходы ў цяперашні час існуе рэзерв прапускной здольнасці: на памежным пераходзе Брузгі/Кузня-Беластоцкая – 41,5%, на памежным пераходзе Свіслач/Семянуўка – 45%.

Беларускай чыгункай і Польскімі чыгункамі яшчэ ў 1-м квартале 2019 г. завершаны ўсе работы па рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на адкрыццё чыгуначнага пункта пропуску Высока-Літоўск/Чарэмха. Аднак, рашэнне аб адкрыцці дадзенага пункта пропуску і аднаўленні грузавога руху польскім бокам да гэтага часу не прынята.

У мэтах павелічэння памераў руху цягнікоў на памежным пераходзе Брэст/Цярэспаль актуальным застаецца пытанне будаўніцтва новага чыгуначнага моста праз раку Заходні Буг.

Наяўнасць існуючых рэзерваў дазваляе Беларускай чыгунцы гарантаваць для нашых кліентаў неабходны ўзровень сэрвісу, выкананне тэрмінаў дастаўкі, тэрмінальную апрацоўку і бесперашкодны пропуск узрастаючых аб'ёмаў кантэйнерных перавозак.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год