Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У студзені 2021 года па аператыўных даных Беларуская чыгунка на 40% павялічыла перавозку грузаў на экспарт

02 лютага 2021

За студзень 2021 года па Беларускай чыгунцы перавезена 8,8 млн. тон грузаў або 101,9% да студзеня 2020 года.

Пры гэтым паводле аператыўных даных экспартныя перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы павялічыліся на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі 3,9 млн тон. У параўнанні са студзенем 2020 года ў 1,5 разы павялічылася перавозка ўгнаенняў на экспарт, больш чым у 2 разы – нафтапрадуктаў.

Таксама па папярэдніх даных у студзені 2021 года на 6,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся аб'ём пагрузкі грузаў і склаў каля 6,3 млн. тон. Па выніках першага месяца гэтага года вырас аб'ём пагрузкі хімічных і мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, лясных грузаў, збожжа і інш.

Тарыфны грузаабарот узрос на 3,9% і склаў 3,09 млрд. тарыфных т-км.

Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў, як унутры рэспублікі, так і за яе межы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у раздзеле «Грузавыя перавозкі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год