Беларуская чыгунка ажыццявіла першую адпраўку з Брэста парожняга саставу з прымяненнем электроннай накладной ў рамках праекта АТ «АТЛК ЕРА»
10 лістапада 2021
9 лістапада 2021 года Беларуская чыгунка ў рамках развіцця лічбавых сэрвісаў праекта АТ «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі чыгуначны альянс» (АТЛК ЕРА) ажыццявіла першую адпраўку парожняга саставу з прымяненнем толькі электроннай накладной па маршруце Брэст – Достык/Алтынколь.
Гэты пілотны праект стаў першым крокам па пераходзе на скразны электронны фармат транзітнай накладной для перамяшчэння грузаў як па тэрыторыях краін – удзельніц ЕАЭС, так і ў перспектыве на ўсім маршруце Кітай – Еўропа – Кітай.
Ён быў ажыццёўлены ў мэтах далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі – членамі, з аднаго боку, і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з другога боку.
Электронная накладная дазваляе ўсім удзельнікам перавозачнага працэсу ажыццяўляць абмен данымі, своечасова атрымліваць інфармацыю аб знаходжанні грузу на ўсім шляху руху.
Трэба адзначыць, што за 10 месяцаў 2021 года ў рамках праекта АТЛК ЕРА па БЧ транзітныя перавозкі павялічаны ў 1,3 разы і склалі больш за паўмільёна кантэйнераў у ДФЭ.
Даведка:
Акцыянернае таварыства «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі чыгуначны альянс» (АТЛК ЕРА) было створана ў мэтах прадастаўлення кліентам комплекснага сэрвісу па арганізацыі перавозак кантэйнераў ў зносінах Кітай – Еўропа – Кітай. на прасторы каляі 1520 мм ад граніцы Рэспублікі Казахстан з Кітаем да граніцы Рэспублікі Беларусь з краінамі Еўрапейскага Саюза. Заснавальнікамі Таварыства выступілі ААТ «Расійскія чыгункі», дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» і АТ «Нацыянальная кампанія «Казахстанскія чыгункі».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год