Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За 10 месяцаў 2021 года па аператыўных даных Беларуская чыгунка перавезла 105,6 млн тон грузаў

04 лістапада 2021

Па аператыўных даных  у студзені – кастрычніку 2021 года Беларуская чыгунка перавезла на 2,5% больш грузаў або 105,6 млн тон, чым за 10 месяцаў 2020 года. Экспарт узрос на 8,8% і дасягнуў 41,4 млн тон.

Таксама ў студзені – кастрычніку 2021 года на Беларускай чыгунцы на 3,9% павялічыўся аб'ём пагрузкі грузаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 71,2 млн тон. Па выніках за 10 месяцаў гэтага года вырас аб'ём пагрузкі хімічных і мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, цэменту, прамысловай сыравіны, каменнага вугалю, збожжа, хімікатаў і інш.

Тарыфны грузаабарот узрос на 4,3% і склаў 36,6 млрд тарыфных т-км.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год