Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Арганізацыя ветэранаў Беларускай чыгункі

Старшыня Савета (Прэзідыума) ветэранаў

Гогалеў Сяргей Паўлавіч

Намеснік старшыні

Станкевіч Аляксандр Яўгенавіч

Адказны сакратар

Голубева Галіна Андрэеўна

Галоўны бухгалтер

Чаер Альфія Аўхадзіеўна

Кантактная інфармацыя:

Адрас: 220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 32
Тэл.: 8 017 225 04 12, 225 48 52
Дзяжурства членаў Савета (Прэзідыума) арганізавана ў рабочыя дні тыдня з 10:00 да 14:00. 


Старшыні саветаў ветэранаў аддзяленняў Беларускай чыгункі і іх кантактныя тэлефоны:

Мінскага аддзялення Сафонава Людміла Андрэеўна  8 017 225 02 66, 8 017 225 01 46
Баранавіцкага аддзялення Сянько Уладзімір Канстанцінавіч  8 0163 49 23 69
Брэсцкага аддзялення
Галубіцкі Яўген Аляксандравіч  8 0162 26 00 84
Гомельскага аддзялення
Шылаў Барыс Барысавіч  8 0232 95 33 09
Магілеўскага аддзялення
Грабёнкін Уладзімір Дзмітрыевіч  8 0222 39 41 21
Віцебскага аддзялення
Ясючэнка Мікалай Дзмітрыевіч  8 0212 33 33 89

Першыя ветэранскія арганізацыі на Беларускай чыгунцы сталі стварацца ў 1971 годзе ў лакаматыўным дэпо Мінск, на станцыі Барысаў, Аршанскім і Гомельскім чыгуначных вузлах, якія ўяўлялі сабой групы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, клубы баявой і працоўнай славы.

Гэтыя грамадскія аб'яднанні ўзялі на сябе ўлік пенсіянераў, далучэнне іх да актыўнай грамадскай дзейнасці, у пэўнай меры забяспечвалі і сацыяльную абарону адзінокіх людзей, якія маюць патрэбу.

У сярэдзіне 70-х гадоў гэтыя групы былі ператвораны ў першасныя арганізацыі ветэранаў вайны і працы БЧ. У сувязі з павелічэннем іх колькасці паўстала неабходнасць у каардынацыі дзейнасці дадзеных першасных арганізацый, а таксама ў прыцягненні да ветэранаў патрыятычнага выхавання моладзі.

У пастанове парткама Упраўлення Беларускай чыгункі ў 1983 годзе было адлюстравана: "З мэтай ахопу ўсіх працаўнікоў чыгункі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, арганізаваць чыгуначны Савет ветэранаў з яго падраздзяленнямі на ўсіх прадпрыемствах і ў арганізацыях магістралі».

Рашэнне аб утварэнні Савета ветэранаў Беларускай чыгункі было прынята 6 студзеня 1984 года рашэннем кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Дарпрафсожа.

Савет ветэранаў узначаліў Юшкевіч Яўген Паўлавіч, пад кіраўніцтвам якога былі распрацаваны і прыняты Статут і Палажэнне аб ветэранскай арганізацыі БЧ.

У кастрычніку 2001 г. на справаздачна-выбарнай канферэнцыі старшынёй арганізацыі ветэранаў БЧ быў выбраны Яўстафій Рыгоравіч Грышукевіч, у кастрычніку 2006 г. – Леанід Мікалаевіч Шчэннікаў, з лістапада 2007 г. па верасень 2011 г. арганізацыю ветэранаў узначальваў Віктар Аляксандравіч Далангоўскі.

У верасні 2011 г. на VII  справаздачна-выбарнай канферэнцыі старшынёй арганізацыі ветэранаў БЧ быў выбраны Якаў Рыгоравіч Лаўрыновіч.

У сакавіку 2022 г. споўнілася 35 гадоў беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў, у склад якога ўваходзіць арганізацыя ветэранаў БЧ, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых галіновых арганізацый ветэранаў у Рэспубліцы Беларусь.

Рашэннямі VIII (15.09.2016) і IX (16.09.2021) справаздачна-выбарных канферэнцый ветэранаў БЧ старшынёй арганізацыі і Савета ветэранаў БЧ выбраны Гогалеў Сяргей Паўлавіч.


ЧЫГУНАЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКІ БЕЛАРУСКАГА ЧЫРВОНАГА КРЫЖА


Навіны арганізацыі ветэранаў

Кіраўніцтва арганізацыі ветэранаў БЧ прыняло ўдзел у Х канферэнцыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

3 красавіка 2024 года адбылася Х канферэнцыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, у рабоце якой ад арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел яе старшыня Гогалеў С.П., намеснік старшыні Станкевіч А.Я., члены прэзідыума Ананенка У.М. і Сёмуха А.У.

На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні:

аб дзейнасці арганізацый ветэранаў у перыяд з красавіка 2021 года па красавік 2024 года;

аб выбіранні дэлегатаў на Усебеларускі народны сход.

12 красавіка 2024
Чытаць далей…
Вырашаючы важныя задачы 30 мая 2023 года ў Оршы адбылося выязное пасяджэнне Прэзідыума Рэспубліканскага Савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, прысвечанае рабоце ветэранскіх арганізацый па адраджэнні валанцёрскага руху як аднаго са спосабаў самарэалізацыі ветэранаў у пытаннях патрыятычнага выхавання насельніцтва.
09 чэрвеня 2023
Чытаць далей…
Усе навіны разделу