Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Цэнтр механізацыі пуцявых работ

Дырэктар Грудзько Іван Ільіч
прыём па асабістых пытаннях: першая, трэцяя серада месяца з 9:00 да 12:00, запіс па тэл. (+375 165) 33 20 77
Намеснік дырэктара  Трэмбiцкi Іван Пракопавіч
прыём па асабістых пытаннях: другая, чацвёртая серада месяца з 9:00 да 12:00, запіс па тэл. (+375 165) 33 20 77
Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 165) 33 25 65,
E-mail: ozpm@brest.by
Адрас: 225710, Рэспубліка Беларусь, г. Пінск, вул. Гайдаенкі, 37
Асноўныя кірункі дзейнасці:
  • дзейнасць па эксплуатацыі і ўтрыманні чыгунак;
  • рамонт і тэхнічнае абслугоўванне пуцявых машын;
  • вытворчасць будаўнічых металічных канструкцый;
  • вытворчасць запасных частак да сельскагаспадарчых машын;
  • распілоўка і струганне драўніны;
  • вытворчасць вырабаў для рамонту і бягучага ўтрымання пуцi, а таксама для бяспекі руху рухомага саставу.

Эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Доследны завод пуцявых машын станцыі Пінск Беларускай чыгункі» укамплектавана высокакваліфікаваным штатам інжынерна-тэхнічных работнікаў, машыністамі чыгуначна-будаўнічых машын, слесарамі па рамонце пуцявых машын, дапаможнымі працоўнымі, якія забяспечваюць утрыманне ў спраўным стане аб'ектаў жыццезабеспячэння завода.

Для забеспячэння дзейнасці па эксплуатацыі і ўтрыманню чыгунак на балансе прадпрыемства  ёсць чыгуначна-будаўнічыя пуцявыя машыны фірмы «Пласер і Тойрэр", у тым ліку машыны РМ-76, РМ-80, ВПРС-08, ВПР-09, ВПР-08, ВПР -09-3х, ССП-110, ДГС-62, МФС-240.

Узмацненне рам і кузаваў пуцявых машын, замена рухавікоў 1Д6, 1Д12 на рухавікі ЯМЗ. Устаноўка бартавых камп'ютараў для павышэння якасці рамонту чыгуначных пуцей.

Для забеспячэння рамонту пуцявых машын завод мае неабходны парк станочнага і выпрабавальнага абсталявання, у тым ліку станкі: такарнай, фрэзернай, свідравальнай, стругальнай, зубафрэзернай , шліфавальнай і расточнай груп, станок плазменнай і газа-кіслароднай рэзкі ліставога металу.