Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр
|
Начальнік |
Лапцеў Аляксей Яўгенавіч |
|
Першы намеснік |
Вялічка Міхаіл Валер'евіч |
|
Намеснік начальніка па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях |
Камароўскі Віталій Аляксандравіч |
|
Намеснік начальніка па тэхнічнай падтрымцы |
Піліпёнак Сяргей Уладзіміравіч |
|
Намеснік начальніка – галоўны інжынер |
Зубаў Сяргей Міхайлавіч |
|
Намеснік начальніка па бяспецы – начальнік аддзела інфармацыйнай бяспекі |
Дульцаў Віталь Віктаравіч |
|
Намеснік начальніка па аўтаматызацыі бізнес-працэсаў – |
Філіпеня Сяргей Анатольевіч |
Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам
У РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ правядзенне «прамой тэлефоннай лініі» ажыццяўляецца намеснікамі начальніка прадпрыемства ў чацвёрты чацвер апошняга месяца кожнага квартала, з 10.00 да 11.00 гадзін па тэл. (+375 17) 225 10 02.
Кантактная інфармацыя:
Тэл. прыёмнай: (+375 17) 225 10 02, факс: 225 41 92
Адрас: 220039, г. Мінск, вул. Брэст-Літоўская, 9
220001, г. Мінск, зав. Шкляны, 5Е-mail: irc-referent@mnsk.rw.by
Асноўнай дзейнасцю Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
«Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» Беларускай чыгункі з'яўляецца:
- ажыццяўленне ўзаемаразлікаў за перавозкі грузаў, пасажыраў, багажу, грузабагажу і пошты чыгуначным транспартам, дадатковыя паслугi;
- апрацоўка і падрыхтоўка фінансавай і статыстычнай справаздачнасці па чыгуначных перавозках;
- інфармацыйнае забеспячэнне тэхналагічных працэсаў і сфер дзейнасці Беларускай чыгункі;
- распрацоўка і рэалізацыя мер для эфектыўнага выкарыстання аўтаматызаваных сістэм кіравання чыгуначным транспартам пры ажыццяўленні чыгуначных перавозак, апрацоўцы статыстычнай, эканамічнай і фінансавай інфармацыі;
- інфармацыйнае і тэхналагічнае ўзаемадзеянне з роднаснымі арганізацыямі чыгуначнага транспарту дзяржаў Садружнасці і краін Балтыі на аснове ўзгодненых прынцыпаў інфармацыйнага абмену;
- распрацоўка і ўвод у эксплуатацыю падсістэм і комплексаў задач, з ужываннем матэматычных метадаў і сучаснай электронна-вылічальнай тэхнікі, на аснове інтэграванай апрацоўкі першасных тэхналагічных дакументаў, што выкарыстоўваюцца на чыгуначным транспарце;
- арганізацыя забеспячэння чыгуначных станцый і іншых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі бланкамі праязных дакументаў і бланкамі строгай справаздачнасці для ажыццяўлення чыгуначных перавозак;
- выкананне іншых задач, якія вынікаюць з ажыццяўлення разлікаў за перавозкі чыгуначным транспартам і інфармацыйнай дзейнасці.














