Кіраўніцтва арганізацыі ветэранаў БЧ прыняло ўдзел у Х канферэнцыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў
12 красавіка 2024
3 красавіка 2024 года адбылася Х канферэнцыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, у рабоце якой ад арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел яе старшыня Гогалеў С.П., намеснік старшыні Станкевіч А.Я., члены прэзідыума Ананенка У.М. і Сёмуха А.У.
На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні:
- аб дзейнасці арганізацый ветэранаў у перыяд з красавіка 2021 года па красавік 2024 года;
- аб выбіранні дэлегатаў на Усебеларускі народны сход.
У прынятой канферэнцыяй пастанове асаблівая ўвага была ўдзелена:
- выкананню Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады, умацаванню супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай улады і грамадскімі аб'яднаннямі;
- актыўнаму ўдзелу ў падрыхтоўцы мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;
- цеснаму ўзаемадзеянню з органамі дзяржаўнага кіравання, установамі адукацыі і ГА «БРСМ» у рабоце па развіцці валанцёрскага руху і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі;
- працягу работы па ўмацаванні дружалюбных сувязей з ветэранскімі арганізацыямі краін СНД.
Ад Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў на канферэнцыі былі выбраны дэлегаты для ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе.