Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Правядзенне здымак на аб'ектах Беларускай чыгункі

1. Правядзенне ўсіх відаў прафесійных тэле-, відэа-, кіна- і фотаздымак (далей - здымкі) на аб'ектах Беларускай чыгункі, арганізацый, якія ўваходзяць у яе склад, уключаючы рухомы састаў, без пісьмовага дазволу кіраўніцтва Беларускай чыгункі (кіраўніка арганізацыі Беларускай чыгункі або яго намесніка па курыруемых пытаннях) забаронена.

2. Падставай для атрымання дазволу на правядзенне здымак з'яўляецца афіцыйны запыт на бланку арганізацыі, накіраваны на імя кіраўніцтва Беларускай чыгункі (кіраўніка арганізацыі Беларускай чыгункі або яго намесніка па курыруемых пытаннях), з указаннем:

  • мэты і тэматыкі правядзення здымак;
  • аб'ектаў, на якіх плануецца праводзіць здымку;
  • пажаданых даты і часу здымак;
  • працягласці здымак;
  • колькасці ўдзельнікаў;
  • прозвішча і імя адказнага за здымкі прадстаўніка заяўніка, яго кантактнага тэлефона

Для замежнага СМІ да заяўкі павінна прыкладацца копія пасведчання аб акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь (акрэдытацыйная картка), выдадзенага Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

3. Пры правядзенні здымак у рухомым саставе Беларускай чыгункі, акрамя пісьмовага дазволу, атрыманага устаноўленым парадкам, неабходна мець пры сабе праязныя дакументы (білеты).

4. Запыт падаецца не менш чым за 1 працоўны дзень да пачатку здымак. Дазвол на правядзенне здымак можа таксама быць атрыманы па вусным звароце ў дзень іх правядзення, калі такая неабходнасць абгрунтавана аператыўнай мэтазгоднасцю з улікам уплыву зместу здымак на рэпутацыю і імідж Беларускай чыгункі і арганізацыяў, якія ўваходзяць у яе склад.

5. Для аператыўнага вырашэння пытання аб правядзенні здымак запыт можа быць накіраваны на імя кіраўніцтва Беларускай чыгункі факсімільнай сувяззю або па электроннай пошце: ns@ rw.by, тэл/факс
(+ 375 17) 327 56 48, а таксама ў вуснай форме па тэлефонах спецыялістаў прэс-цэнтра Беларускай чыгункі, пазначаных на афіцыйным інтэрнэт сайце.

Запыт на імя кіраўніка арганізацыі Беларускай чыгункі накіроўваецца ўстаноўленым парадкам на афіцыйны адрас электроннай пошты, па факсе або ў вуснай форме па тэлефоне адказнай асобы па ўзаемадзеянні са СМІ, пазначаных на афіцыйным інтэрнэт-сайце гэтай арганізацыі.

6. Запыт, які паступіў у адрас кіраўніцтва Беларускай чыгункі (кіраўніка арганізацыі Беларускай чыгункі або яго намесніка па курыруемых пытаннях), рэгіструецца ўстаноўленым парадкам і па рэзалюцыі перадаецца на разгляд і выкананне адпаведным структурным падраздзяленням.

7. Дазвол на здымкі, выдадзены кіраўніцтвам Беларускай чыгункі, кiраўнiком (яго намеснiкам па курыруемых пытаннях) арганізацыі, якая ўваходзіць у склад Беларускай чыгункі, распаўсюджваецца на аб'екты, пазначаныя ў запыце.

8. Здымкі, пры якіх аб'екты Беларускай чыгункі выкарыстоўваюцца для рэкламы або робяцца аб'ектам рэкламы тавараў і паслуг, ажыццяўляюцца на камерцыйнай аснове ў адпаведнасці з дамовай паміж арганізацыяй Беларускай чыгункі і заяўнікам.

9. У правядзенні здымак можа быць адмоўлена, калі яны:

  • парушаюць тэхналагічны працэс працы чыгуначнага транспарту;
  • перашкаджаюць забеспячэнню бяспекі руху цягнікоў;
  • пагаршаюць якасць аказваемых паслуг або ўмовы працы персаналу;
  • не адносяцца да кампетэнцыі Беларускай чыгункі і арганізацыяў, якія ўваходзяць у яе склад;
  • у іншых выпадках па рашэнні кіраўніка арганізацыі

10. Пры правядзенні здымак на іх абавязаны прысутнічаць:

  • кіраўнік здымачнай групы;
  • адказны за правядзенне здымак (суправаджальнік) ад Беларускай чыгункі;
  • прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі, задзейнічаныя ў арганізацыі здымак (пры неабходнасці).

Перад пачаткам здымкі адказны (суправаджальнік) ад Беларускай чыгункі праводзіць з членамі здымачнай групы інструктаж па ахове працы і меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

11. У выпадку калі члены здымачнай групы ў ходзе правядзення здымак парушаюць меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, адхіляюцца ад заяўленай ў запыце мэты (сцэнарыя), не выконваюць патрабаванні адказнага, то здымка можа быць спыненая.

12. Пры правядзенні здымак на тэрыторыі Беларускай чыгункі, арганізацыяў, якія ўваходзяць у яе склад, забараняецца:

  • перамяшчэнне членаў здымачнай групы па тэрыторыі арганізацыяў Беларускай чыгункі без суправаджэння адказнага ад Беларускай чыгункі;
  • ўсталёўваць стацыянарнае і іншае здымачнае абсталяванне ў месцах, дзе яно будзе замінаць праходу пасажыраў, пагражаць бяспецы руху цягнікоў, а таксама членам здымачнай групы;
  • знаходзіцца на аб'ектах Беларускай чыгункі ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

13. Атрыманне дазволаў для правядзення аматарскай фота-і відэаздымкі для асабістага архіва ў месцах, спецыяльна прызначаных для знаходжання і абслугоўвання пасажыраў, размешчаных на вакзалах, станцыях, прыпыначных пунктах, а таксама ў рухомым саставе, якія не парушаюць вытворчы працэс, не ствараюць нязручнасцяў і небяспекі для перамяшчэння пасажыраў і асобаў, якія ажыццяўляюць здымку, а таксама з тэрыторыяў, размешчаных па-за аб'ектамі Беларускай чыгункі, не патрабуецца.

У мэтах забеспячэння бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту працаўнікі Беларускай чыгункі могуць абмежаваць правядзенне фота-, відэаздымкі фізічнай асобай на аб'ектах чыгуначнага транспарту.