Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Накіраванне запросаў СМІ

Для атрымання неабходных інфармацыйных матэрыялаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Беларускай чыгункі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі неабходна накіроўваць афіцыйныя запросы на імя кіраўніцтва Беларускай чыгункі.

Запрос павінен быць:

  • аформлены на рэдакцыйным бланку;
  • падпісаны кіраўніком СМІ;
  • завераны пячаткай.

Змест запросу:

  • асноўная тэма (прадмет запросу);
  • пералік пытанняў, якія цікавяць;
  • калі і дзе будзе выкарыстана прадстаўленая інфармацыя;
  • Ф. І.І. адказнага супрацоўніка СМІ;
  • адрас, тэлефон і іншую кантактную інфармацыю.

Журналісты замежных сродкаў масавай інфармацыі павінны мець пасведчанне аб акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь (акрэдытацыйная картка), выдадзеная Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Запросы прымаюцца на факс 8 (017) 327 56 48 або па электроннай пошце e-mail ns@rw.by (скан-копія афіцыйнага запросу СМІ) на працягу працоўнага дня (з 8.00 да 17.00).