Карпаратыўныя навіны
Студзень
-
31 студзеня 202430 студзеня 2024 года на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску падвялі вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2023 годзе і намецілі планы на 2024 год
Вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2023 годзе, асноўныя задачы і напрамкі яе развіцця ў 2024 годзе былі разгледжаны 30 студзеня на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета БЧ, якое адбылося ва Упраўленні Беларускай чыгункі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Ігар Камароўскі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі, а таксама галіновай прафсаюзнай арганізацыі.
З асноўным дакладам выступіў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён праінфармаваў прысутных аб выніках работы чыгуначнага транспарту за 2023 год, пазначыў асноўныя задачы па забеспячэнні ўстойлівага развіцця чыгуначнага транспарту ў 2024 годзе.
Як адзначыў Уладзімір Марозаў, мінулы год для калектыву Беларускай чыгункі быў годам напружанай працы і кансалідацыі намаганняў, накіраваных на выкананне пастаўленых задач па забеспячэнні бесперабойнай работы эканомікі краіны. Была прадоўжана работа па выпрацоўцы аператыўных рашэнняў рэагавання на знешнія выклікі. Прынятыя меры дазволілі ў цэлым забяспечыць надзейную эксплуатацыйную работу чыгуначнай галіны, яе інвестыцыйнае развіццё і сацыяльную абароненасць калектыву беларускай магістралі.
Чытаць далей… -
30 студзеня 2024Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за 2023 год
У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў 2023 годзе ўкаранёна 338 рацыяналізатарскіх прапаноў, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект каля 3,6 млн рублёў.
У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел 512 наватараў Беларускай чыгункі.
Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.
Чытаць далей… -
24 студзеня 202425 студзеня Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»
На Беларускай чыгунцы 25 студзеня 2024 года пройдзе «Адзіны дзень пасажыра» ў фармаце прамой тэлефоннай лініі. У гэты дзень з 11:00 да 14:00 можна патэлефанаваць з любога рэгіёна краіны па нумары 151 у Кантакт-цэнтр БЧ, каб задаць свае пытанні ці выказаць прапановы, звязаныя з арганізацыяй пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам. Званкі даступны як са стацыянарных, так і з мабільных тэлефонаў.
Таксама па тэлефоне 151 можна пакінуць свае пытанні, указаўшы, што яны зададзены ў рамках «Адзінага дня пасажыра».
Інфармаванне аб правядзенні «Адзінага дня пасажыра» будзе адбывацца ў цягніках, на вакзалах і станцыях Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
23 студзеня 2024На станцыі Калодзішчы ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку чыгуначнікам-падпольшчыкам
22 студзеня 2024 года на чыгуначнай станцыі Калодзішчы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі ў гонар подзвігу падпольнай патрыятычнай групы «Чыгуначная». Акцыя прайшла ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На мемарыяльнай дошцы выгравіраваны 15 прозвішчаў удзельнікаў групы. У гады Вялікай Айчыннай вайны на станцыі Калодзішчы яны, рызыкуючы жыццём, збіралі інфармацыю аб варожых цягніках, сумесна з партызанамі выводзілі са строю вагоны і арганізоўвалі дыверсіі, набліжаючы вялікую перамогу.
Чытаць далей… -
19 студзеня 2024Больш за 9,3 тыс. чалавек у 2023 годзе скарысталіся паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі
У 2023 годзе паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі скарысталіся больш за 9,3 тыс. чалавек, што складае 107% да ўзроўню 2022 года.
У Год міру і стварэння была арганізавана вялікая колькасць пазнавальных экскурсійных маршрутаў з магчымасцю наведаць славутасці ўсіх рэгіёнаў нашай краіны.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь турыстычны цэнтр «Дартур» пры ўдзеле галіновага прафсаюза арганізаваў патрыятычны праект «Скрозь гады звініць Перамога» па напрамку Мінск – Брэст – Косава – Івацэвічы – Мінск з наведваннем мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», інтэрактыўнай праграмай у лясным партызанскім лагеры «Хаваншчына» і азнаямленнем з Косаўскім палацава-паркавым комплексам.
Чытаць далей… -
18 студзеня 2024Відэанавіны Беларускай чыгункі, студзень 2024 (159 выпуск)
– Беларуская чыгунка ўвяла новы графік руху цягнікоў.
– У дзень нараджэння Беларускай чыгункі лепшым работнікам магістралі ўручылі вышэйшыя галіновыя ўзнагароды.
– Казка ў падарунак. Арганізацыі Беларускай чыгункі далучыліся да акцыі «Нашы дзеці».
Чытаць далей… -
16 студзеня 2024У здраўніцах Беларускай чыгункі ў 2023 годзе аздаравіліся амаль 22,5 тыс. чалавек
На працягу 2023 года ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі аздаравіліся 22 494 чалавекі, што на 7,2% больш, чым у 2022 годзе, з якіх амаль 17 тыс. – работнікі і ветэраны працы беларускай магістралі.
За названы перыяд у кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена больш за 7 тыс.медыцынскіх абследаванняў чыгуначнікаў, у тым ліку звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.
У 2023 годзе аздараўленчы працэс быў арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні і прафілактыцы распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.
У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць 6 санаторна-аздараўленчых арганізацый агульнай магутнасцю больш за 800 ложка-месцаў.
Чытаць далей… -
15 студзеня 2024Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
З 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі больш за 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.
Чыгуначнікі прывезлі дзецям салодкія пачастункі і падарункі, а таксама арганізавалі для дзяцей свята з гульнямі, конкурсамі і музычнай праграмай, падрыхтаванай творчымі калектывамі культурна-спартыўных цэнтраў Беларускай чыгункі. У цэлым святочны настрой і часцінку сваёй душы работнікі магістралі падарылі амаль 4 тыс. дзяцей, акружыўшы іх цяплом і клопатам.
Чытаць далей… -
11 студзеня 2024Вынікі акцыі «Дзеці і бяспека» падвяла Беларуская чыгунка
Напярэдадні зімовых школьных канікул Беларуская чыгунка традыцыйна правяла акцыю, прысвечаную бяспецы дзяцей. З 12 па 22 снежня 2023 года на ўсіх аддзяленнях БЧ павышаную ўвагу надавалі папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Большасць няшчасных выпадкаў адбываецца з-за няўважлівасці. Спешка, размовы па тэлефоне, музыка ў навушніках – асноўныя прычыны здарэнняў.
У ходзе акцыі работнікамі Беларускай чыгункі сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў было арганізавана каля 470 рэйдаў, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 11 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў або дарослых, а таксама 11 падлеткаў, якія размаўлялі па тэлефоне або пераходзілі чыгуначныя пуці ў навушніках.
Чытаць далей… -
11 студзеня 2024Беларуская чыгунка аб'яўляе аб прыёме работ на конкурс маладзёжных ініцыятыў
Беларуская чыгунка праводзіць конкурс маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў.
Свае творчыя праекты можна прадставіць ва Упраўленне БЧ не пазней за 1 сакавіка 2024 года ў 8 намінацыях: «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізацыю вытворчых працэсаў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на лічбавую трансфармацыю вытворчых працэсаў».
Чытаць далей… -
09 студзеня 2024У перыяд навагодніх і калядных святаў Беларуская чыгунка перавезла амаль 2,6 млн пасажыраў
З 22 снежня 2023 г.па 9 студзеня 2024 г. Беларускай чыгункай ва ўсіх відах зносінаў было перавезена 2 млн 560 тыс. пасажыраў.
Цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш за 545 тыс. чалавек.
Цягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом класа перавезена каля 1,8 млн пасажыраў.
У міжнародных зносінах аб'ём перавозак склаў амаль 240 тысяч чалавек.
Чытаць далей… -
09 студзеня 2024Амаль 7 тыс. пасажыраў перавёз «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава
Святочны цягнік курсіраваў у дні зімовых школьных канікул, калядных і навагодніх святаў з 23 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г.
«Навагодні Экспрэс» адпраўляўся са станцыі Заслонава. Час усяго падарожжа складаў 1 гадзіну 20 хвілін.
Чытаць далей… -
08 студзеня 2024Беларуская чыгунка ў 2023 годзе рэалізавала больш за 10,5 млн электронных білетаў
Пасажыры БЧ за мінулы год аформілі больш за 10,5 млн электронных білетаў з выкарыстаннем новых інфармацыйных сэрвісаў.
На цягнікі з нумараванымі месцамі было аформлена 8,3 млн электронных праязных дакументаў, што амаль у 1,4 разы больш, чым у 2022 годзе.
На цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа) праз адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі pass.rw.by і мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» рэалізавана 2,5 млн электронных праязных дакументаў, што амаль у 1,6 раза перавысіла ўзровень продажаў 2022 года.
Папулярнасць электронных сэрвісаў продажаў праязных дакументаў працягвае ўзрастаць. Найбольш актыўны прырост назіраецца ў сегменце электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, доля якіх складае 77% ад агульнай колькасці прададзеных праязных дакументаў. Для параўнання – у 2022 годзе яна складала 57%.
Чытаць далей… -
05 студзеня 2024Дарагія нашы ветэраны!
Ад усяго сэрца віншую Вас са знамянальнай падзеяй – 40-годдзем з дня ўтварэння арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі!
Ветэранская арганізацыя Беларускай чыгункі з'яўляецца адной з самых шматлікіх і аўтарытэтных у Рэспубліцы Беларусь. Яна аб'ядноўвае амаль 35 тысяч аднадумцаў, бясконца адданых сваёй прафесіі і роднай айчыне. Тых, хто ствараў, развіваў і ўдасканальваў структуру чыгуначнага транспарту, захоўваў і ўмацоўваў слаўныя працоўныя і культурныя традыцыі чыгуначнікаў, а сягоння перадае вопыт маладому пакаленню.
Закладзены вамі фундамент стаў асновай для паспяховай дзейнасці Беларускай чыгункі на сучасным этапе і яе ўпэўненага руху наперад.
Сягоння ветэраны па-ранейшаму з'яўляюцца нашымі самымі галоўнымі памочнікамі і экспертамі па развіцці вядучай транспартнай галіны краіны.
Хачу шчыра падзякаваць Вам за шматгадовую, добрасумленную і самаадданую працу на карысць нашай стальной магістралі і праводзімую работу па патрыятычным і працоўным выхаванні моладзі.
Чытаць далей… -
05 студзеня 2024Беларускія і расійскія чыгуначнікі працягваюць рэалізацыю праекта «Беларускі ваяж» у 2024 годзе
3-4 студзеня 2024 года ў рамках расійска-беларускага турыстычнага праекта «Беларускі Ваяж» 255 расійскіх турыстаў наведалі Рэспубліку Беларусь. На цягніку яны праехалі па маршруце Масква – Мінск – Брэст/Гродна – Масква з шырокай экскурсійнай праграмай у трох беларускіх гарадах.
За час падарожжа па краіне турысты ўбачылі і наведалі Брэсцкую крэпасць, маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, Стары замак, Каложскую царкву і дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі ў Гродна, парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула», паспрабавалі беларускія дранікі.
Чытаць далей…