Навіны грузаперавозак
Кастрычнік
-
28 кастрычніка 2020Перавага ў хуткасці і скарачэнне расходаў. Беларуская чыгунка забяспечвае пропуск і апрацоўку аб'яднаных кантэйнерных цягнікоў, якія ідуць з Кітая ў Еўропу.
Беларуская чыгунка забяспечыла пропуск аб'яднанага доўгасастаўнага кантэйнернага цягніка, які складаецца з 123 кантэйнераў з таварамі народнага спажывання прызначэннем з Кітая ў Еўропу. Адпраўка дадзенага кантэйнернага цягніка арганізавана кампаніяй АТ «ОТЛК ЕРА» пры ўдзеле АТ «НК «Казахстан Тэмір жолы», Прыволжскай, Паўднёва-Усходняй і Маскоўскай чыгункі – філіялаў ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі.
Асаблівасцю дадзенага пілотнага доўгасастаўнага цягніка стала тое, што ўпершыню яго аб'яднанне было ажыццяўлена на Прыволжскай чыгунцы – філіяле ААТ «РЖД». Цягнік прайшоў па інфраструктуры ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі з маршрутнай хуткасцю больш за 1000 км/суткі. Час у шляху па беларускай тэрыторыі да прыбыцця ў Брэст склаў 16 гадзін.
-
20 кастрычніка 2020Беларуская чыгунка арганізавала перавозку грузу ў зносінах Беларусь–Польшча па новым маршруце
Беларуская чыгунка сумесна з грузаўладальнікам праводзіць пастаянную работу па дыверсіфікацыі маршрутаў руху прадукцыі беларускіх экспарцёраў на знешнія рынкі збыту.
Чытаць далей… -
14 кастрычніка 2020Беларуская чыгунка ў 2021 годзе захавае тарыфную палітыку на ўзроўні 2020 года
З мэтай захавання аб'ёмаў транзітных перавозак, прыцягнення новых грузапатокаў прынята рашэнне захаваць на 2021 год базавы ўзровень тарыфаў Тарыфнай палітыкі чыгунак дзяржаў-удзельніц СНД на перавозку грузаў у міжнародных зносінах на транзітныя перавозкі грузаў у вагонах і кантэйнерах па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская чыгунка праводзіць гнуткую, стабільную тарыфную палітыку, аператыўна рэагуючы на змены кан'юнктуры транспартнага рынку. Пры гэтым найважнейшай умовай з'яўляецца забеспячэнне балансаў інтарэсаў перавозчыка і карыстальніка яе паслуг.
Чытаць далей…