Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перавага ў хуткасці і скарачэнне расходаў. Беларуская чыгунка забяспечвае пропуск і апрацоўку аб'яднаных кантэйнерных цягнікоў, якія ідуць з Кітая ў Еўропу.

28 кастрычніка 2020

Беларуская чыгунка забяспечыла пропуск аб'яднанага доўгасастаўнага кантэйнернага цягніка, які складаецца з 123 кантэйнераў з таварамі народнага спажывання прызначэннем з Кітая ў Еўропу. Адпраўка дадзенага кантэйнернага цягніка арганізавана кампаніяй АТ «ОТЛК ЕРА» пры ўдзеле АТ «НК «Казахстан Тэмір жолы», Прыволжскай, Паўднёва-Усходняй і Маскоўскай чыгункі – філіялаў ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі.

Асаблівасцю дадзенага пілотнага доўгасастаўнага цягніка стала тое, што ўпершыню яго аб'яднанне было ажыццяўлена на Прыволжскай чыгунцы – філіяле ААТ «РЖД». Цягнік прайшоў па інфраструктуры ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі з маршрутнай хуткасцю больш за 1000 км/суткі. Час у шляху па беларускай тэрыторыі да прыбыцця ў Брэст склаў 16 гадзін.

Пропуск аб'яднаных доўгасастаўных кантэйнерных цягнікоў (з даўжынёй больш за 100 умоўных адзінак) дазваляе скараціць эксплуатацыйныя расходы (за кошт выкарыстання аднаго лакаматыва замест двух для вядзення аб'яднанага цягніка), знізіць нагрузку на інфраструктуру і павысіць прапускную здольнасць участкаў на грузанапружаных напрамках.

Беларуская чыгунка забяспечвае бесперашкодны пропуск і своечасовую тэрмінальную апрацоўку аб'яднаных доўгасастаўных цягнікоў. Асноўныя маршруты пропуску кантэйнерных цягнікоў у зносінах Усход–Захад–Усход праходзяць праз памежны пераход Брэст/Цярэспаль. Кантэйнерны тэрмінал станцыі Брэст-Паўночны прадастаўляе бізнес-супольнасці паслугі па захоўванні, кансалідацыі кантэйнераў i своечасовай тэрмінальнай апрацоўцы.

Таксама з улікам дынамічнага росту аб'ёмаў кантэйнерных перавозак Беларускай чыгункай, сумесна з удзельнікамі рынку транспартных паслуг, праводзіцца мэтанакіраваная работа па развіццю і стварэнню новых маршрутаў перавозак праз беларуска-польскія памежныя пераходы Брузгі/Кузніца Беластоцкая і Свіслач/Семянуўка.

Так Беларускай чыгункай у кастрычніку 2020 года забяспечаны пропуск кантэйнерных цягнікоў праз беларуска-польскі памежны пераход Брузгі/Кузніца Беластоцкая ў паведамленні Кітай–Еўропа–Кітай.

У цэлым за 9 месяцаў 2020 года ў Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай прайшло больш за 380 тысяч кантэйнераў у ДФЭ. Гэта ў 1,6 разы вышэй, чым за аналагічны перыяд 2019 года.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год