Беларуская чыгунка ў 2021 годзе захавае тарыфную палітыку на ўзроўні 2020 года
14 кастрычніка 2020
З мэтай захавання аб'ёмаў транзітных перавозак, прыцягнення новых грузапатокаў прынята рашэнне захаваць на 2021 год базавы ўзровень тарыфаў Тарыфнай палітыкі чыгунак дзяржаў-удзельніц СНД на перавозку грузаў у міжнародных зносінах на транзітныя перавозкі грузаў у вагонах і кантэйнерах па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская чыгунка праводзіць гнуткую, стабільную тарыфную палітыку, аператыўна рэагуючы на змены кан'юнктуры транспартнага рынку. Пры гэтым найважнейшай умовай з'яўляецца забеспячэнне балансаў інтарэсаў перавозчыка і карыстальніка яе паслуг.
Актуальная інфармацыя пра тарыфы на перавозку грузаў і іх змене Беларускай чыгункай у рамках прадастаўленых паўнамоцтваў публікуецца на афіцыйным сайце www.rw.by ў раздзеле «Грузавыя перавозкі»
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ