Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Хуткі агляд 2020 года

Лістапад

  • 17 лістапада 2020
    Беларуская чыгунка адправіла ў Кітай 10-ы кантэйнерны цягнік з беленай цэлюлозай

    14 лістапада бягучага года з горада Светлагорска ў горад Чунцын Кітайскай Народнай Рэспублікі адправіўся 10-ы кантэйнерны цягнік з прадукцыяй ААТ «Светлагорскі ЦКК». Цягнік быў сфармаваны з сарака аднаго 40-футавага кантэйнера з беленай цэлюлозай. Экспедзіраванне дадзенага праекта ажыццяўляецца дзяржаўным прадпрыемствам «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі. БТЛЦ арганізавана дастаўка прадукцыі ААТ «Светлагорскі ЦКК» з прадастаўленнем поўнага комплексу транспартна-лагістычных паслуг ад склада вытворцы да грузаатрымальнікаў у Кітаі. Плануецца, што адлегласць ад Светлагорска да Чунцына цягнік пераадолее за 12 сутак.

    БЧ ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання праводзіць сістэмную работу па стварэнню ўмоў па развіцці перавозак беларускай экспартнай прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай. Адпраўкі ажыццяўляюцца як кантэйнернымі цягнікамі, так і адзінкавымі кантэйнерамі з забеспячэннем аптымальных тэрмінаў дастаўкі ў параўнанні з марскім транспартам.

    Чытаць далей…