Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адправіла ў Кітай 10-ы кантэйнерны цягнік з беленай цэлюлозай

17 лістапада 2020

14 лістапада бягучага года з горада Светлагорска ў горад Чунцын Кітайскай Народнай Рэспублікі адправіўся 10-ы кантэйнерны цягнік з прадукцыяй ААТ «Светлагорскі ЦКК». Цягнік быў сфармаваны з сарака аднаго 40-футавага кантэйнера з беленай цэлюлозай. Экспедзіраванне дадзенага праекта ажыццяўляецца дзяржаўным прадпрыемствам «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі. БТЛЦ арганізавана дастаўка прадукцыі ААТ «Светлагорскі ЦКК» з прадастаўленнем поўнага комплексу транспартна-лагістычных паслуг ад склада вытворцы да грузаатрымальнікаў у Кітаі. Плануецца, што адлегласць ад Светлагорска да Чунцына цягнік пераадолее за 12 сутак.

БЧ ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання праводзіць сістэмную работу па стварэнню ўмоў па развіцці перавозак беларускай экспартнай прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай. Адпраўкі ажыццяўляюцца як кантэйнернымі цягнікамі, так і адзіночнымі кантэйнерамі з забеспячэннем аптымальных тэрмінаў дастаўкі ў параўнанні з марскім транспартам.

Паводле аператыўных звестак Беларускай чыгункай у кірунку Беларусь–Кітай за 10 месяцаў 2020 года перавезена больш за 18 тыс. гружаных кантэйнераў у ДФЭ, або ў 1,9 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

БЧ гатова забяспечыць своечасовую і бяспечную дастаўку прадукцыі ў Кітай і запрашае прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь да супрацоўніцтва. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама на сайце «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі www.belint.by.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год