Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

18 кастрычніка 2023

У сувязі з вытворчасцю планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на 92 км перагону Друць–Вендрыж на ўчастку Магілёў–Асіповічы 24, 25 кастрычніка, 28, 29 лістапада 2023 года адмяняюцца з абарачэння:

– цягнікі № 742/741 Мінск–Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:55, з Магілёва – у 15:33;

– цягнікі № 879/880 Магілёў–Салігорск адпраўленнем з Магілёва 6:18, з Салігорска – у 17:21.

Акрамя таго, у названыя дні цягнік № 744 Мінск–Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16:50 (замест 15:26) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20:13 (па графіку – 18:18). Таксама 25 кастрычніка, 29 лістапада цягнік № 744/745 Магілёў–Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7:20 (замест 6:58) і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10:43 (па графіку – 9:46). Дадзеныя цягнікі будуць ісці змененым маршрутам праз станцыю Орша (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежных станцыях).

Таксама ў гэтыя дні асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Магілёў будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год