Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

18 кастрычніка 2023

30 і 31 кастрычніка 2023 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на Баранавіцкім чыгуначным вузле цягнік № 736 Брэст – Мінск адпраўленнем з Брэста ў 7:48 (замест 8:09) і цягнік № 737 Мінск – Брэст адпраўленнем з Мінска ў 13:15 будуць рухацца з прыпынкам па станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія).

Таксама ў гэтыя дні асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках Мінск – Баранавічы – Брэст будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб змяненні ў раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год