Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

8 мільёнаў электронных білетаў на цягнікі Беларускай чыгункі аформлена за 9 месяцаў 2023 года

05 кастрычніка 2023

Папулярнасць лічбавых тэхналогій у пасажыраў працягвае павялічвацца. Са студзеня па верасень 2023 года пасажыры Беларускай чыгункі аформілі праз Інтэрнэт 6,2 млн электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і 1,8 млн білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа). Самы актыўны рост – у сегменце электронных білетаў на цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, аформленых на сайце pass.rw.by і з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд». Іх доля складае 77% ад агульнай колькасці прададзеных праязных дакументаў. Для параўнання – у 2022 годзе электронныя билеты на цягнікі з нумараванымі месцамі набывалі 57% пасажыраў.

Найбольш запатрабаваным каналам самаабслугоўвання пры афармленні праезду на цягніках з ненумараванымі месцамі застаюцца тэрміналы самаабслугоўвання. Імі скарысталіся 5,9 млн пасажыраў, што складае 15% ад агульнага аб'ёму пасажыраў, перавезеных за 9 месяцаў 2023 года цягнікамі з ненумараванымі месцамі.

Беларуская чыгунка працягвае ўдасканаленне беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі, даступнымі і зручнымі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год