Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На перыяд навагодніх і калядных святаў прызначана ўжо больш за 155 дадатковых цягнікоў у міжнародных і ўнутрырэспубліканскіх зносінах

30 снежня 2022

З мэтай задавальнення попыту і забеспячэння патрэбнасці ў пасажырскіх перавозках Беларуская чыгунка працягвае прызначэнне дадатковых цягнікоў на перыяд навагодніх і калядных святаў.

У міжнародных зносінах дадаткова прызначаны цягнікі па маршрутах Мінск–Масква і Брэст–Мінск–Масква, якія будуць курсіраваць у дні найбольшай пасажырскай актыўнасці – 29 і 30 снежня, а таксама з 1 па 8 студзеня.

Дадатковыя цягнікі ўнутры рэспублікі прызначаны на найбольш папулярных у пасажыраў напрамках Мінск–Гомель, Мінск–Брэст і Мінск–Віцебск. Яны будуць курсіраваць 30 і 31 снежня, а таксама 6, 7 і 8 студзеня.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце следавання дадатковых цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год