Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ прапануе навагоднія скідкі да 42% на куплю білетаў за 3 гадзіны да адпраўлення на асобныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй

28 снежня 2022

Беларуская чыгунка прапануе пасажырам скарыстацца магчымасцю аформіць праязныя дакументы са скідкай да 42% у купэйныя вагоны і вагоны СВ асобных цягнікоў, якія курсіруюць у пэўныя даты, пры ўмове іх афармлення менш чым за 3 гадзіны да адпраўлення.

Нагадваем, што продаж праязных дакументаў у міжнародных зносінах ажыццяўляецца з выкарыстаннем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі. Колькасць месцаў, прапанаваных сістэмай са скідкамі па выбраным пасажырам маршруце, вызначаецца праграмай у анлайн-рэжыме ў залежнасці ад бягучага каэфіцыента загрузкі вагона адпаведнага тыпу.

Так, напрыклад, дадзеная прапанова дзейнічае пры афармленні праязных дакументаў у міжнародных зносінах на наступныя цягнікі:

адпраўленнем 31 снежня 2022 года:

№ 52 Брэст/Мінск–Санкт-Пецярбург;

№ 83 Гомель–Санкт-Пецярбург;

№ 55 Гомель–Масква;

№ 28 Брэст–Масква;

№ 2 Мінск–Масква;

адпраўленнем 1 студзеня 2023 года:

№ 52 Брэст/Мінск–Санкт-Пецярбург;

№ 83 Санкт-Пецярбург–Гомель;

№ 55 Гомель–Масква;

№ 250 Мінск–Санкт-Пецярбург;

№ 28 Брэст–Масква;

№ 2 Мінск–Масква;

адпраўленнем 6 студзеня 2023 года:

№ 83 Санкт-Пецярбург–Гомель;

№ 249 Санкт-Пецярбург–Мінск;

№ 55 Масква–Гомель;

№ 1 Масква–Мінск;

№ 27 Масква–Брэст;

адпраўленнем 7 студзеня 2023 года:

№ 27 Масква–Брэст;

№ 51 Санкт-Пецярбург–Брэст/Мінск;

№ 231 Масква–Брэст;

№ 83 Санкт-Пецярбург–Гомель;

№ 249 Санкт-Пецярбург–Мінск;

№ 55 Масква–Гомель;

№ 1 Масква–Мінск;

адпраўленнем 8 студзеня 2023 года:

№ 83 Санкт-Пецярбург–Гомель;

№ 231 Масква–Мінск;

№ 249 Санкт-Пецярбург–Мінск;

№ 1 Масква–Мінск;

№ 27 Масква–Брэст;

адпраўленнем 9 студзеня 2023 года:

№ 83 Санкт-Пецярбург–Гомель;

№ 51 Санкт-Пецярбург–Брэст/Мінск;

№ 231 Масква–Брэст;

№ 249 Санкт-Пецярбург–Мінск;

№ 27 Масква–Брэст;

№ 51 Санкт-Пецярбург–Мінск;

№ 55 Масква–Гомель;

№ 1 Масква–Мінск;

Пры дасягненні каэфіцыента загрузкі вагонаў адпаведнага тыпу (купэ, СВ) узроўню 45% названыя скідкі не дзейнічаюць.

Падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце следавання дадзеных цягнікоў, а таксама кошту праезду можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год