Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў дні навагодніх і калядных святаў прызначыла 26 дадатковых цягнікоў

08 снежня 2022

У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. На перыяд з 28 снежня 2022 года па 9 студзеня 2023 года БЧ прызначыла 12 дадатковых цягнікоў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй і 14 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць унутры рэспублікі.

У святочныя і перадсвяточныя дні дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй будуць рухацца па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск – Масква, Брэст – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург.

Так, цягнікі № 250/249 Мінск – Санкт-Пецярбург будуць адпраўляцца з Мінска 28 снежня 2022 года, 5 і 7 студзеня 2023 года, у зваротным кірунку з Санкт-Пецярбурга ў сталіцу Рэспублікі Беларусь – 29 снежня 2022 года, 6 і 8 студзеня 2023 года.

Цягнікі № 236/231 Брэст – Масква адправяцца з Брэста 6 і 8 студзеня 2023 года, а са сталіцы Расійскай Федэрацыі ў Брэст 7 і 9 студзеня 2023 года.

Цягнікі № 232/231 Мінск – Масква будуць адпраўляцца з Мінска 7 студзеня 2023 года, з Масквы – 8 студзеня 2023 года.

Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны па наступных напрамках: Мінск – Брэст – Мінск, Мінск – Гомель – Мінск і Мінск – Віцебск – Мінск. Яны будуць курсіраваць у пікавыя дні перавозак, 30 снежня 2022 года і 2 студзеня 2023 года.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах працягваецца. 

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце следавання дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год