Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

32 дадатковых цягніка прызначана ў зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у дні навагодніх і калядных святаў

19 снежня 2022

У мэтах павышэння якасці паслуг Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў.

Нагадаем, раней Беларуская чыгунка прызначыла 12 дадатковых цягнікоў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

У дадатак да раней прызначаных цягнікоў у зносінах паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначана яшчэ 20 дадатковых цягнікоў на найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Масква–Мінск, Масква–Брэст, Санкт-Пецярбург–Мінск:

№ 249/250 – з Санкт-Пецярбурга ў Мінск 23, 26 снежня, 3 студзеня, з Мінска ў Санкт-Пецярбург 24, 27 снежня і 4 студзеня;

№ 295/296 – з Масквы ў Брэст 29 снежня і 3 студзеня, з Брэста ў Маскву 31 снежня і 5 студзеня;

№ 247/248 з Масквы да Мінска 28, 30 снежня, 2, 6 і 8 студзеня, з Мінска ў Маскву 29, 31 снежня, а таксама 3, 7 і 9 студзеня.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце следавання дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год