Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка назначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў на лістападаўскія святы

26 кастрычніка 2022

У мэтах павышэння якасці паслуг, якія прадстаўляюцца, з улікам прагназуемага павелічэння попыту пасажыраў у перыяд лістападаўскіх святаў, з 28 кастрычніка па 8 лістапада 2022 года, БЧ прызначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.

У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Мінск–Камунары, Брэст–Гомель, Крычаў–Орша (Гродна).

У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй прызначаны дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск/Віцебск–Масква, Мінск–Санкт-Пецярбург і Санкт-Пецярбург–Смаленск.

Так, з Мінска дадатковы цягнік № 236 Мінск–Масква адправіцца 2 і 6 лістапада 2022 года ў 18:22 і прыбудзе ў Маскву ў 5:54 наступнага дня. На тэрыторыі Беларусі цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Талачын і Орша.

У зваротным напрамку 3 і 7 лістапада 2022 года прызначаны цягнік № 231 Масква–Мінск, які адправіцца з Масквы ў 16:16 і прыбудзе ў Мінск у 5:08 наступнага дня з прыпынкамі на станцыях Орша, Талачын, Крупкі, Барысаў і Жодзіна.

Акрамя таго ў саставе дадзеных цягнікоў будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны ў зносінах Віцебск–Масква–Віцебск адпраўленнем:

  • з Віцебска 2 лістапада 2022 года ў 19.13, 6 лістапада 2022 года ў 18.07 і прыбыццём у Маскву 3 і 7 лістапада 2022 года ў 5:54.

  • з Масквы 3 і 7 лістапада 2022 года ў 16.16 і прыбыццём у Віцебск 4 лістапада 2022 года ў 5.04 і 8 лістапада 2022 года ў 6.08.

Таксама 2, 4 і 6 лістапада ў 19:15 з Мінска адправіцца цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург і прыбудзе ў Санкт-Пецярбург у 9:20 наступнага дня. У дарозе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дадзены цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша і Віцебск.

З Санкт-Пецярбурга ў сталіцу Беларусі дадатковы цягнік адправіцца 3, 5 і 7 лістапада ў 20:40 і прыбудзе ў Мінск у 10:21 наступнага дня. Ён будзе рухацца з прыпынкамі ў Віцебску, Оршы, Талачыне, Барысаве і Жодзіна.

28 кастрычніка і 3 лістапада 2022 года прызначаны дадатковы цягнік № 229/230 Санкт-Пецярбург–Смаленск адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга ў 21.46 і прыбыццём у Смаленск 29 кастрычніка і 4 лістапада 2022 года ў 10.35.

Са Смаленска цягнік адправіцца 30 кастрычніка і 6 лістапада 2022 года ў 16.15 і прыбудзе ў Санкт-Пецярбург 31 кастрычніка і 7 лістапада 2022 года ў 5.37.

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік будзе ісці праз станцыю Віцебск.

Работа ў гэтым кірунку будзе працягнута.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год