Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў мінулым годзе адрамантавала больш за 300 кіламетраў пуці

09 лютага 2018

У 2017 годзе на Беларускай чыгунцы выкананы рамонт 307,3 км пуці. У тым ліку аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем рэек, змацаванняў, шпал і баласта праведзены на 146,4 км. Сярэдні рамонт пуці выкананы на 160,9 км.

Па выніках мінулага года таксама укладзена 286,2 км плецей бесстыкавага пуці, які валодае шэрагам пераваг. Ён не толькі дазваляе знізіць дынамічнае ўздзеянне на пуць у сувязі са скарачэннем колькасці стыкаў, паменшыць знос рэек і хадавых частак рухомага саставу, але і спрыяе павышэнню плыўнасці ходу рухомага саставу і камфартабельнасці язды пасажыраў.

Для ўзмацнення верхняй будовы пуці і павелічэння хуткасцей руху цягнікоў у 2017 годзе заменена 264 камплекта стрэлачных пераводаў (з іх 212 камплектаў на жалезабетонных брусах).

Выкананне рамонтных работ дазволіла ў 2017 годзе павысіць хуткасці руху цягнікоў на 264,7 км, у тым ліку на 118 км да 140 км/г, на 77,7 км да 120 км/г.

Асаблівая ўвага на Беларускай чыгунцы пры выкананні рамонтных работ надаецца напрамкам, што звязваюць Мінск з абласнымі цэнтрамі. Да прыкладу, за 2016‑2017 гады рамонтнай праграмай на напрамках Мінск‑Брэст, Мінск‑Гомель, Мінск‑Гродна, Мінск‑Магілёў, Мінск‑Віцебск выканана 157,9 км аднаўленчага рамонту і 48,8 км сярэдняга рамонту пуці з заменай рэльсашпальнай рашоткі.

У 2018 годзе плануецца, што пуцявымі машыннымі станцыямі Беларускай чыгункі будзе адрамантавана больш за 360 км пуці: аднаўленчы — 160,4 км і сярэдні рамонт — 200 км. Акрамя таго, будзе выкладзена 180 км плецей бесстыкавага пуці, 238 камплектаў стрэлачных пераводаў (з іх 203 камплекты на жалезабетоннай аснове).

Планамерная работа па рамонце пуці, якая праводзіцца на Беларускай чыгунцы, накіравана на забеспячэнне і падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі чыгуначных перавозак, а таксама камфорту пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год