Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў перыяд школьных канікул і святочных дзён лістапада

25 кастрычніка 2017

У гэтыя школьныя канікулы і святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для перавозкі пасажыраў у межах Беларусі, а таксама ў міжнародных зносінах.

У міжнародных зносінах прызначаны дадатковыя цягнікі № 801/802 МінскВільнюсМінск, якія будуць курсіраваць 6 і 7 лістапада. Час адпраўлення цягніка № 801 з Мінска ў 8.10, час прыбыцця ў Вільнюс — 10.55 (па мясцовым часе). У адваротным кірунку цягнік № 802 будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 20.08 (па мясцовым часе) і прыбываць у Мінск у 00.50.

Унутры рэспублікі 4 лістапада прызначаны дадатковыя цягнікі:

№ 642 МінскГомель. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 18.01, час прыбыцця ў Гомель — 23.35.

№ 663 МінскБрэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 18.28, час прыбыцця ў Брэст — 23.24.

№ 639 МінскБрэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 15.15, час прыбыцця ў Брэст — 19.50.

№ 645 МінскБрэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 19.03, час прыбыцця ў Брэст — 23.36.

№ 712 БрэстМінск. Час адпраўлення цягніка з Брэста — 15.50, час прыбыцця ў Мінск — 19.30.

№ 711 МінскБрэст. Час адпраўлення з Мінска — 20.07, час прыбыцця ў Брэст — 23.45.

Таксама на 7 лістапада прызначаны 4 дадатковых цягніка:

№ 642 КамунарыМінск. Час адпраўлення са станцыі Камунары — 14.50, час прыбыцця ў Мінск — 21.22.

№ 664 БрэстМінск. Час адпраўлення з Брэста — 16.40, час прыбыцця ў Мінск — 20.40.

№ 717 ГомельМінск. Час адпраўлення з Гомеля — 10.53, час прыбыцця ў Мінск — 14.02.

№ 654 КозенкіМінск. Час адпраўлення са станцыі Козенкі 16.03, час прыбыцця ў Мінск — 21.21.

Беларуская чыгунка з улікам пасажырапатоку працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год