Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прапануе новую паслугу па перавозцы багажу, грузабагажу

14 студзеня 2016

З мэтай пашырэння спектру прадастаўляемых паслуг, павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ўкараніла новую паслугу па перавозцы багажу, грузабагажу насельніцтва ў спецыяльна абсталяваных купэ.

У 2016 годзе Беларуская чыгунка пашырае геаграфію багажных маршрутаў па Рэспубліцы Беларусь і павялічвае перыядычнасць перавозак.

Нагадваем, раней перавозка багажу (грузабагажу) ажыцяўлялася ў багажных вагонах з перыядычнасцю адзiн раз у тыдзень.

Цяпер перавезці свой багаж, грузабагаж можна пасажырскімі цягнікамі 4 разы на тыдзень (акрамя выхадных), наступнымі па маршрутах:

ГроднаБаранавічыМінскЖлобінГомель;

БрэстБаранавічыМінскОршаВіцебск;

МінскМагілёў.

На першым этапе багажныя купэ абсталяваны ў цягніках № 58/632, 632631 Гродна Гомель, Віцебск № 658/659 Брэст, № 659/660 Магілёў Мінск.

Далейшае развіццё новай паслугі будзе ажыцяўляцца з улікам яе запатрабаванасці і эканамічнай эфектыўнасці.

 

Пасажыры, якія жадаюць перавезці або даставіць з аднаго горада ў іншы асабістыя рэчы ў вышэйназваных цягніках, аплачваюць паслугу ў спецыялізаванай білетнай касе, размешчанай на чыгуначных вакзалах, і здаюць багаж у багажнае аддзяленне або камеру захоўвання (акрамя аўтаматычных камер). Далейшую дастаўку да вагона ажыцяўляе прыемасдатчык.

Да адпраўкі асабістых рэчаў у спецыяльна абсталяваным купэ ад адной асобы прымаюцца не больш за 10 багажных месцаў (скрынка, упакоўка і г.д.) агульнай вагой не больш за 200 кг. Дапускаецца вага аднаго месца ад 1 да 20 кг, а памеры не павінны перавышаць 250 см па суме трох вымярэнняў, пры памеры адной з бакоў не больш 180см. Упакоўку багажу, якая забяспечвае захаванасць змесціва, адпраўніку неабходна выканаць самастойна.

Кошт перавозкі аднаго месца багажу вагой 20 кг, да прыкладу, па маршруце МінскБрэст складзе 18.200 бел. руб, грузабагажу  36.400 бел. рублёў.

Перавозка ў багажных купэ ажыцяўляецца ў пасажырскіх цягніках, якія курсуюць па наступным раскладзе.

Расклад цягнікоў: №632 / 631, 658/657, 659/660
№ поезда Адпраўленне са станцыі фарміравання 

 

Прыбыццё на станцыю прызначэння Час прыбыцця на транзітную станцыю, размешчаную па маршруце руху багажнага купэ
  Баранавічы Мінск Жлобін Орша
№632 Гродна—Гомель   17.20   5.45   21.53 00.17 4.11  
№631 Гомель—Гродна 14.23 5.36 0.20 22.09 18.43  
№658 Брэст—Віцебск 20.30 11.04 3.46 6.03   9.14
№657 Віцебск—Брэст 17.56 07.45 0.51 22.37   19.19
№659 Магілеў— Мінск 7.20 10.32        
№660 Мінск—Магілеў 15.39 18.50

 

Перавозка багажу па новай тэхналогіі мае шэраг пераваг, сярод якіх зручныя тэрміны дастаўкі і працэс афармлення. Так, у пункце прызначэння атрымальнік мае магчымасць забраць адпраўку непасрэдна з вагона, што эканоміць час дастаўкі, а таксама атрымаць адпраўку можна пазней у багажных аддзяленнях. Прыёмка і выдача багажу, грузабагажу ажыцяўляецца штодня з 8.00 да 20.00 па рабочых днях і з 8.00 да 17.00 па выхадных.

У міжнародных зносінах захоўваецца штотыднёвая магчымасць адправак ў Маскву і Калінінград з перагрузкай на станцыях Мінск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная.

Больш падрабязную інфармацыю аб новай паслузе можна атрымаць па тэлефонах:

у Мінску – 8 (017) 225-67-04, Оршы  8(02161),  Баранавічах – 8 (0163) 49-37-58,  Гародне – 8 (0152) 73-43-29,  Брэсце – 8 (0162) 26-00-92,  Жлобіне – 8(02334) 6-25-97, Гомелі – 8 (0232) 95-23-10,  Магілеве – 8 (0222) 39-25-69,  Витебску – 8 (0212)  36-24-66.

Перавозка багажу, грузабагажу можа ажыцяўляцца як фізічнымі, так і юрыдычнымі асобамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год