Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адкрыла рух пасажырскіх цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск

07 лістапада 2014

Урачыстая цырымонія адкрыцця пасажырскіх чыгуначных зносін Мінск-Пасажырскі-Нацыянальны аэрапорт Мінск адбылася сёння на станцыі Мінск-Пасажырскі.

Як адзначыў, адкрываючы мерапрыемства, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, для чыгуначнікаў ўжо стала добрай традыцыяй у восеньскія дні прадстаўляць новыя праекты. Так, роўна год таму быў адкрыты рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Рудзенск. «Сёння, мы прадстаўляем грамадству наш новы транспартны прадукт, — падкрэсліў Уладзімір Марозаў. — Новая паслуга ўкаранёна ў тэставым рэжыме. Мы пастараемся ў плыні тэставага перыяду ўлічыць усе пажаданні пасажыраў, яшчэ больш глыбока адпрацаваць тэхналогію». Ён адзначыў, што цяпер з любога населенага пункта, у якім ёсць чыгунка, можна дабрацца да Нацыянальнага аэрапорта цягнікамі. Рэалізацыя гэтага праекта з'яўляецца прыкладам развіцця інтэрмадальных перавозак і паспяховай інтэграцыі авіяцыйных і чыгуначных зносін ў адзіны транспартны комплекс. Начальнік Беларускай чыгункі таксама падзякаваў ўсім удзельнікам праекта.

 

Далейшых поспехаў праекту пажадаў і Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. «Гэты праект, на маю думку і думку спецыялістаў, мае вельмі вялікую будучыню. У яго добрыя перспектывы», — адзначыў Міністр.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год