Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Лістапад

  • 28 лістапада 2014
    Больш за 70 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні калядных і навагодніх святаў

    Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэннi перавозак пасажыраў у дні калядных і навагодніх святаў. Прызначана больш за 70 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній. У першую чаргу яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных напрамках: МінскБрэстМінск, МінскГомельМінск і МінскВіцебскМінск. У святочны перыяд дадатковыя цягнікі таксама звяжуць паміж сабой Віцебск і Магілёў, Мінск і Полацк, Мінск і Пінск.

    Паколькі максімальны пасажырапаток чакаецца 24, 25, 30 і 31 снежня, большая частка з прызначаных дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па беларускай магістралі менавіта ў гэтыя дні.

    Акрамя таго, у саставы цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія ужо курсуюць па гэтых маршрутах, ўключаюцца дадатковыя вагоны.

    Чытаць далей…
  • 21 лістапада 2014
    Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа Гомель—Мінск

    Беларуская чыгунка працягвае работу па развіцці паскораных зносін паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі. З 21 лістапада па магістралі курсіруе цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №711 Гомель—Мінск.

    Час у шляху яго следавання складае 03:00 24 хвіліны. Састаў адпраўляецца з Гомеля ў 6.17 і прыбывае ў сталіцу ў 9.41. Цягнік едзе без прыпынкаў.

    Цягнік №711 Гомель—Мінск будзе курсіраваць па будных днях з панядзелка па пятніцу.

    Чытаць далей…
  • 18 лістапада 2014
    Пасажырам цягнікоў у зносінах Мінск—Вільнюc даецца скідка 10% пры аплаце праезду чыгуначным транспартам у Клайпеду

    У рамках двухбаковых дамоўленасцей паміж чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі і Літвы з лістапада бягучага года ўстаноўлена скідка ў памеры 10% пры аплаце праезду з Вільнюса да Клайпеды для пасажыраў цягнікоў, якія курсiруюць ў зносінах Мінск—Вільнюс.

    Каб атрымаць гэтую скідку, пасажыру, які здзейсніў паездку на цягніку па маршруце Мінск—Вільнюс, неабходна захаваць свой білет. Пры прад'яўленні гэтага праязнога дакумента ў касах АТ «Літоўскія чыгункі» і аплаце праезду ў Клайпеду з перасадкай па станцыі Вільнюс даецца скідка 10%.

    Чытаць далей…
  • 07 лістапада 2014
    Беларуская чыгунка адкрыла рух пасажырскіх цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск

    Урачыстая цырымонія адкрыцця пасажырскіх чыгуначных зносін Мінск-Пасажырскі-Нацыянальны аэрапорт Мінск адбылася сёння на станцыі Мінск-Пасажырскі.

    Як адзначыў, адкрываючы мерапрыемства, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, для чыгуначнікаў ўжо стала добрай традыцыяй у восеньскія дні прадстаўляць новыя праекты. Так, роўна год таму быў адкрыты рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Рудзенск. «Сёння, мы прадстаўляем грамадству наш новы транспартны прадукт, — падкрэсліў Уладзімір Марозаў. — Новая паслуга ўкаранёна ў тэставым рэжыме. Мы пастараемся ў плыні тэставага перыяду ўлічыць усе пажаданні пасажыраў, яшчэ больш глыбока адпрацаваць тэхналогію». Ён адзначыў, што цяпер з любога населенага пункта, у якім ёсць чыгунка, можна дабрацца да Нацыянальнага аэрапорта цягнікамі. Рэалізацыя гэтага праекта з'яўляецца прыкладам развіцця інтэрмадальных перавозак і паспяховай інтэграцыі авіяцыйных і чыгуначных зносін ў адзіны транспартны комплекс. Начальнік Беларускай чыгункі таксама падзякаваў ўсім удзельнікам праекта.

    Чытаць далей…
  • 06 лістапада 2014
    Беларуская чыгунка павялічыла колькасць дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній на наступныя выхадныя дні

    Ўсяго ў перыяд з 6 па 9 лістапада па Беларускай чыгунцы будзе курсіраваць 26 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній.

    У тым ліку на 7 лістапада прызначаны дадатковыя цягнікі №666 Брэст—Мінск, №638 Мінск—Гомель, №637 Гомель—Мінск; на 8 лістапада — цягнік №688 Магілёў—Брэст; а на 9 лістапада — цягнікі №696 Брэст—Мінск, №688 Магілёў—Мінск, №638 Мінск—Гомель, №637 Гомель—Мінск, №693 Полацк—Мінск, №694 Мінск—Полацк.

    6 лістапада дадатковыя цягнікі курсіруюць па маршрутах Мінск—Брэст, Мінск—Гомель, Мінск—Полацак, Віцебск—Магілёў.

    Чытаць далей…
  • 05 лістапада 2014
    Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Нацыянальным аэрапортам Мінск

    Білеты на цягнікі ў зносінах станцыя Мінск-Пасажырскі — прыпыначны пункт Нацыянальны аэрапорт «Мінск», можна набыць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў пунктах афармлення праязных дакументаў БЖД, уключаючы плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання.

    Падчас рэалізацыі праекта два такіх тэрмінала былі ўсталяваны на 2 платформе станцыі Мінск-Пасажырскі, з якой штодня будуць адпраўляцца цягнікі ў аэрапорт.

    Неабходна адзначыць, што для ўсіх тэрміналаў БЖД была распрацавана новая версія праграмнага забеспячэння і зменены інтэрфейс экранаў, на якіх з'явілася кнопка «Ў Нацыянальны аэрапорт Мінск». Каб набыць білет з выкарыстаннем тэрмінала, неабходна націснуць дадзеную кнопку; уставіць у прыладу банкаўскую плацежную картку; абраць маршрут (Мінск-Пасажырскі—Нацыянальны аэрапорт ці Смалявічы—Нацыянальны аэрапорт) і аплаціць праезд. У білетных касах і тэрміналах самаабслугоўвання Беларускай чыгункі праязныя дакументы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск можна набыць за 10 сутак да адпраўлення цягніка.

    Чытаць далей…