Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Нацыянальным аэрапортам Мінск

05 лістапада 2014

Білеты на цягнікі ў зносінах станцыя Мінск-Пасажырскі — прыпыначны пункт Нацыянальны аэрапорт «Мінск», можна набыць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў пунктах афармлення праязных дакументаў БЖД, уключаючы плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання.

Падчас рэалізацыі праекта два такіх тэрмінала былі ўсталяваны на 2 платформе станцыі Мінск-Пасажырскі, з якой штодня будуць адпраўляцца цягнікі ў аэрапорт.

Неабходна адзначыць, што для ўсіх тэрміналаў БЖД была распрацавана новая версія праграмнага забеспячэння і зменены інтэрфейс экранаў, на якіх з'явілася кнопка «Ў Нацыянальны аэрапорт Мінск». Каб набыць білет з выкарыстаннем тэрмінала, неабходна націснуць дадзеную кнопку; уставіць у прыладу банкаўскую плацежную картку; абраць маршрут (Мінск-Пасажырскі—Нацыянальны аэрапорт ці Смалявічы—Нацыянальны аэрапорт) і аплаціць праезд. У білетных касах і тэрміналах самаабслугоўвання Беларускай чыгункі праязныя дакументы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск можна набыць за 10 сутак да адпраўлення цягніка.

 

Акрамя таго, у дзень адпраўлення набыць праязны дакумент можна непасрэдна ў цягніку ў білетных касіраў ці праз аплатныя тэрміналы самаабслугоўвання, усталяваныя ў аэрапорце.

Кошт адной паездкі да Нацыянальнага аэрапорта ад станцыі Мінск-Пасажырскі складзе 25 000 рублёў, ад станцыі Смалявічы — 14 600 рублёў.

Нагадваем, 7 лістапада Беларуская чыгунка адкрые рух у тэставым рэжыме пасажырскіх цягнікоў па маршруце станцыя Мінск-Пасажырскі — прыпыначны пункт Нацыянальны аэрапорт «Мінск». У гэты дзень сучасны трохвагонны дызель-цягнік ДП3 здзейсніць у аэрапорт два рэйса. З 8 лістапада па дадзеным маршруце ў тэставым рэжыме будуць штодня курсаваць 5 пар такіх цягнікоў. У дарозе прадугледжаны адзін прыпынак — у Смалявічах.

Праезд ад прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт «Мінск» непасрэдна да аэрапорта будзе ажыццяўляцца на аўтобусе.

Агульны час у шляху з улікам перасадкі зойме каля 70 хв., з іх 55—56 хв. — праезд на цягніку.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год