Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 16 верасня аплаціць білеты на сайце Беларускай чыгункі можна па картках плацежных сістэм Visa International і MasterCard WorldWide любога банка свету

17 верасня 2013

Беларуская чыгунка зрабіла чарговы крок па ўдасканаленні анлайн -сістэмы рэалізацыі праязных дакументаў. З 16 верасня сэрвіс продажу білетаў на сайце www. poezd.rw.by ў рэжыме доследнай эксплуатацыі падлучаны да сістэмы інтэрнэт-эквайрынгу. Гэта азначае, што ў пасажыраў з'явілася магчымасць аплачваць білеты па банкаўскіх картках Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro міжнародных плацежных сістэм Visa International і MasterCard World Wide любога банка свету.

 

Новаўвядзенне не толькі дазваляе набыць праз Інтэрнэт білет на цягнік уладальнікам картак замежных банкаў, але і спрашчае гэты працэс для трымальнікаў картак беларускіх банкаў. Да гэтага часу аплаціць білеты ў рэжыме анлайн можна было толькі пры дапамозе плацежных картак беларускіх банкаў, падлучаных да інтэрнэт-банкінгу, а таксама праз сістэму электронных грошай Easy Pay і Web Money. Зараз для таго, каб аплаціць білеты карткамі Visa, Visa Electron, MasterCard і Maestro можна не рэгістравацца ў сістэмах інтэрнэт-банкінгу. Карыстальніку досыць ўвесці ў сістэме інтэрнэт-плацяжоў рэквізіты карты, а таксама прайсці дадатковую аўтэнтыфікацыю.

У бліжэйшы час магчымасць аплаты праязных дакументаў праз новую аплатную сістэму атрымаюць і ўладальнікі картак сістэмы БЕЛКАРТ.

Папулярнасць паслугі Беларускай чыгункi па продажы праязных дакументаў праз Інтэрнэт пастаянна расце. У студзені - жніўні бягучага года праз інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі было набыта 318 тыс. білетаў на цягнікі, у тым ліку з паслугай электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць іх у білетнай касе, — 193 тыс. білетаў. У жніўні бягучага года пасажыры Беларускай чыгункі з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі аплацілі праз Інтэрнэт больш за 34 тыс. білетаў, што перасягнула ўзровень студзеня бягучага года ў 3,5 разы.

Нагадваем, сёння праз Інтэрнэт можна аплаціць білеты на ўсе цягнікі, якія курсiруюць па Беларускай чыгунцы. Пры афармленні ў касе аплачаных праз Інтэрнэт праязных дакументаў пасажыру досыць прад'явіць касіру бланк заказу на паездку (альбо паведаміць нумар заказу — 14 лічбаў) і дакумент, які сведчыць асобу. Атрымаць аплачаныя праз Інтэрнэт праязныя дакументы таксама можа давераная асоба пасажыра, якой дастаткова прад'явіць касіру свой ​​пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Пры куплі праязнога дакумента праз Інтэрнэт можна скарыстацца дадатковай паслугай — электроннай рэгістрацыяй на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў межах Беларусі, а таксама на 17 пар цягнікоў у зносінах з Расіяй і на цягнік Мінск -Рыга.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год