Беларуская чыгунка дае ўладальнікам картак БелКарт магчымасць анлайн-аплаты білетаў праз новую аплатную сістэму
27 верасня 2013
Цяпер пасажыры могуць аплачваць білеты на цягнікі па картках БелКарт праз сістэму інтэрнэт-эквайрынгу, да якой з 16 верасня ў рэжыме доследнай эксплуатацыі падлучаны сэрвіс продажу білетаў на сайце Беларускай чыгункі www.poezd.rw.by.
Гэта азначае, што для таго, каб аплачваць білеты на цягнікі праз Інтэрнэт, уладальнікам картак БелКарт можна не рэгістравацца ў сістэмах інтэрнэт-банкінгу. Карыстальнікам дастаткова ўвесці ў сістэме інтэрнэт-плацяжоў рэквізіты карты і прайсці дадатковую ідэнтыфікацыю. Неабходнасць ідэнтыфікацыі і спосаб яе правядзення вызначаецца банкам- эмітэнтам.
Новаўвядзенне спрашчае працэс куплі білетаў праз Інтэрнэт па картках БелКарт. Улічваючы, што ў цяперашні час у агульным аб'ёме банкаўскіх плацежных картак, што знаходзяцца ў абарачэнні ў Беларусі, доля БелКарт перавышае 45%, гэта дазволіць зрабіць даступнай анлайн-сістэму рэалізацыі праязных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў.
У выніку сумеснай работы Беларускай чыгункі і ААТ «АСБ Беларусбанк» сёння праз новую аплатную сістэму можна аплаціць білеты карткамі Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro міжнародных плацежных сістэм Visa International і MasterCard World Wide любога банка свету, а таксама карткамі Белкарт .
Такім чынам, завершана работа па падлучэнні плацежных сістэм да сэрвісу продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт.
Нагадаем, з моманту запуску анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў у лютым 2011 года Беларускай чыгункай быў праведзены комплекс мерапрыемстваў па яе ўдасканаленні. Калі спачатку пры куплі білетаў праз Інтэрнэт пасажырам быў даступны толькі інтэрнэт-банкінг ААТ «АСБ Беларусбанк», то сёння Беларуская чыгунка дае розныя спосабы аплаты праязных дакументаў.
У красавіку 2012 года на сайце poezd.rw.by была пачаты продаж праязных дакументаў у сетцы Інтэрнэт праз сістэму адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) Нацбанка Беларусі і забяспечана магчымасць аплаты білетаў з выкарыстаннем інтэрнэт-банкінгу усіх банкаў Беларусі, а таксама з дапамогай сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney .
Лагічным працягам развіцця беспапяровай тэхналогій стала уведзеная ў верасні 2012 года ў эксплуатацыю паслуга электроннай рэгістрацыі пасажыраў на цягнікі, якая дазваляе не афармляць білеты ў касах. У 2013 годзе Беларуская чыгунка пашырыла магчымасці прымянення гэтай паслугі пры куплі білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў межах рэспублікі, а таксама на 17 пар цягнікоў у зносінах з Расіяй і на цягнік Мінск—Рыга.
Вынікам праведзенай чыгуначнікамі працы стаў ўстойлівы рост папулярнасці анлайн-сістэмы продажу білетаў. У студзені — жніўні бягучага года праз інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі было набыта 318 тыс. білетаў на цягнікі, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года ў 6,3 разоў. Таксама ўзрасла доля продажаў білетаў праз Інтэрнэт у агульным аб'ёме рэалізацыі праязных дакументаў з 0,8% у верасні 2012 года да 3,6% у верасні 2013 года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год