Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка пашырае сетку продажу праязных дакументаў

20 мая 2013

Беларуская чыгунка праводзіць актыўную працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у летні перыяд, паляпшэннi якасці абслугоўвання. У тым ліку для памяншэння чэргаў у білетныя касы скарэкціраваны рэжым іх працы, адкрываюцца дадатковыя касы.

Толькі ў Мінску да канца мая будзе арганізавана работа 45 білетных кас. Гэта на 9 кас больш, чым працавала ў летні сезон мінулага года. На сённяшнi дзень адкрыта 1 дадатковая каса на прыпыначным пункце Інстытут Культуры, 1 дадатковая каса — у зале павышанай камфортнасці «Клубе СВ» на чыгуначным вакзале ў Мінску, 5 дадатковых кас — на вул. Бабруйская, 4. Пры ўзрастанні пасажырапатоку плануецца адкрыць 2 дадатковыя касы на вул. Варанянскага, 6.

 

Адрасы і час працы ўсіх чыгуначных білетных кас, а таксама інтэрактыўная карта, на якой можна знайсці месца іх размяшчэння ў Мінску і Мінскім раёне, размешчаны на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www. rw.by.

Акрамя таго, Беларуская чыгунка развівае сучасныя тэхналогіі продажу праязных дакументаў і заклікае пасажыраў больш актыўна карыстацца магчымасцю набыцця білетаў праз Інтэрнэт і плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання.

Сёння ў рэжыме анлайн з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі можна купіць білет на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў межах Беларусі, а таксама на 16 пар міжнародных цягнікоў у зносінах БеларусьРасія і цягнік МінскРыга.

На чыгуначных вакзалах у Мінску і Віцебску можна набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання. Працэс афармлення праз іх білетаў у бягучым годзе быў значна спрошчаны, зараз для куплі праязнога дакумента пасажыру неабходна зрабіць мінімальную колькасць крокаў.
 

Наша даведка

Сёння ў Мінску і Мінскім раёне купіць чыгуначны білет на цягнікі па Беларусі, у краіны СНД і Балтыі можна:

  • На вакзале, пл. Прывакзальная, 3 (штодня, кругласутачна);
  • У чыгуначных касах, вул. Бабруйская, 4 (штодня з 8.00 да 21.00);
  • У чыгуначных касах, вул. Варанянскага, 6 (буднія дні: з 8.00 да 20.00, субота і нядзеля: з 8.00 да 19.00);
  • У міжнародных касах, вул. Кірава, 2 (толькі праязныя дакументы, аплачаныя праз Інтэрнэт, а таксама праязныя дакументы на цягнікі далёкага замежжа), (штодня, кругласутачна).

Білеты таксама можна набыць на станцыях і прыпыначных пунктах:

  • Станцыя Мінск-Усходні (падземны пераход станцыі метро Пралетарская; штодня, кругласутачна);
  • Станцыя Мінск-Паўднёвы (штодня з 4.30 да 0.30);
  • Станцыя Сцяпянка (штодня з 4.30 да 1.00);
  • Станцыя Памыслішча (штодня з 5.00 да 1.15);
  • Станцыя Ждановічы (штодня з 4.00 да 0.45);
  • Станцыя Азярышча (штодня з 5.00 да 1.00);
  • П. п. Мінск-Паўночны (падземны пераход ст. Метро «Маладзёжная», чыгуначная каса № 2 штодня з 6.30 да 19.35; абед з 11.40 да 12.30);
  • Станцыя Калядзічы (штодня з 4.00 да 0.45);
  • Станцыя Калодзішчы (штодня з 5.00 да 1.00);
  • П. п. Масюкоўшчына (штодня з 4.30 да 0.40; абед з 14.00 да 15.00);
  • П. п. Лебядзіны (штодня з 4.30 да 0.45; абед з 11.50 да 12.45);
  • П. п. Інстытут Культуры (каса № 3 штодня з 8.00 да 20.00, абедзенны перапынак  з 13.15 да 14.00);
  • П. п. Лошыца ​​(штодня з 4.35 да 0.35);
  • П. п. Мачулішчы (штодня з 4.30 да 1.00).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год