Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Сакавік

  • Адбыліся перамовы Начальніка Беларускай чыгункі з начальнікам Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД»
    24 сакавіка 2021
    Адбыліся перамовы Начальніка Беларускай чыгункі з начальнікам Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД»

    Перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з начальнікам Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Сяргеем Сапегіным прайшлі 23 сакавіка ў фармаце відэаканферэнцыі.

    Кіраўнікі чыгунак падвялі вынікі сумеснай работы за 2020 год, абмеркавалі перспектывы грузавых перавозак у зносінах з Калінінградскай вобласцю, а таксама развіццё грузавых кліенцкіх сэрвісаў, у тым ліку кантэйнерных праектаў у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай і стварэння ўмоў для кантрэйлерных перавозак.

    Чытаць далей…
  • Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы
    24 сакавіка 2021
    Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы

    Перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай адбыліся 23 сакавіка 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі.

    Чытаць далей…
  • 22 сакавіка 2021
    На Беларускай чыгунцы стартавала акцыя «Дзеці і бяспека»

    Напярэдадні школьных вясновых канікул Беларуская чыгунка ўзмоцніць кантроль за выкананнем непаўналетнімі мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Прафілактычныя мерапрыемствы будуць арганізаваны з 22 сакавіка па 4 красавіка. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

    Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

    Чытаць далей…
  • Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «РЖД» Сяргеем Паўлавым
  • 19 сакавіка 2021
    25 сакавіка 2021 года кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»

    У чацвер, 25 сакавіка 2021 года Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію» па тэме: «Кадравыя і сацыяльныя пытанні, працаўладкаванне, аплата і ўмовы працы, жыллёвыя праваадносіны».

    Чытаць далей…
  • Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам АТ «АТЛК ЕРА» Аляксеем Громам
    18 сакавіка 2021
    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам АТ «АТЛК ЕРА» Аляксеем Громам

    Сустрэча адбылася 17 сакавіка 2021 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі.

    У ходзе сустрэчы былі разгледжаны вынікі сумеснай работы ў 2020 годзе па арганізацыі кантэйнерных перавозак грузаў у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай транзітам праз Рэспубліку Беларусь, асноўныя напрамкі дзейнасці АТ «АТЛК ЕРА» у 2021 годзе, а таксама абмеркаваны шэраг перспектыўных праектаў у галіне мультымадальных перавозак . Акрамя таго, быў адзначаны значны рост кантэйнерных перавозак у транс’еўразійскіх зносінах.

    Чытаць далей…
  • 15 сакавіка 2021
    Лепшую маладзёжную лакаматыўную брыгаду вызначылі на Беларускай чыгунцы

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод моладзевых лакаматыўных брыгад па выніках работы за 2020 год. Мэта дадзенага спаборніцтва – павышэнне прэстыжу прафесій машыніста і памочніка машыніста, а таксама пастаяннае павышэнне тэхнічнага ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад. Трэба адзначыць, што большасць членаў моладзевых лакаматыўных брыгад складаюцца ў ГА «БРСМ».

    Усяго ў чыгуначным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 брыгад – пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі на аддзяленнях БЧ.

    Удзельнікі ацэньваліся па наступных крытэрыях: забеспячэнне брыгадай выканання графіка руху цягнікоў, нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узровень адукацыі моладзевай лакаматыўнай брыгады, удзел машыніста ў правядзенні школ перадавога вопыту і інш.

    Чытаць далей…
  • 12 сакавіка 2021
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты 2021 (133 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    – Грузавыя перавозкі – вынікі першых двух месяцаў.

    – Кантэйнеры, цыстэрны і фітынгавыя платформы. Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання падвёў вынікі работы ў 2020 годзе.

    Чытаць далей…
  • Першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі назначаны Пётр Міхайлавіч Дулуб
    12 сакавіка 2021
    Першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі назначаны Пётр Міхайлавіч Дулуб

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.03.2021 №140 на пасаду першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі назначаны Пётр Міхайлавіч Дулуб.

    Дулуб П.М. нарадзіўся 29 лістапада 1977 года ў г. Калінкавічы, Гомельскай вобласці.

    У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Арганізацыя руху і кіраванне на транспарце», у 2015 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

    Сваю працоўную дзейнасць Пётр Міхайлавіч пачаў у 1999 году на станцыі Мінск-Сартавальны, дзе працаваў дзяжурным па парку, дзяжурным па чыгуначнай станцыі, станцыйным дыспетчарам. З ліпеня па снежань 2002 года працаваў цягніковым дыспетчарам УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў перавезла больш 676,5 тысяч пасажыраў
    10 сакавіка 2021
    Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў перавезла больш 676,5 тысяч пасажыраў

    З 5 да 9 сакавіка цягнікамі з нумараванымі месцамі Беларуская чыгунка ў межах рэспублікі перавезла больш за 134 тыс. пасажыраў. Максімальны пасажырапаток назіраўся ў апошні рабочы дзень мінулага тыдня 5 сакавіка і ў панядзелак 8 сакавіка. У гэтыя дні – 5 і 8 сакавіка было перавезена больш за 72 тысяч пасажыраў або 53,7%.

    Цягнікамі з ненумараванымі месцамі перавезена больш 538 тыс. пасажыраў. Максімальны пасажырапаток назіраўся ў пятніцу і суботу – 5 і 6 сакавіка, а таксама ў аўторак 9 сакавіка. У названы перыяд перавезена больш 330,5 тыс. пасажыраў або 61,4%.

    У міжрэгіянальных зносінах найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі, якія курсуюць паміж Мінскам і такімі абласнымі цэнтрамі як Гомель, Брэст і Віцебск.

    Чытаць далей…
  • Гукавую сістэму навігацыі слабавідушчых «Крокі на Гукі» ўкаранілі на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі
    09 сакавіка 2021
    Гукавую сістэму навігацыі слабавідушчых «Крокі на Гукі» ўкаранілі на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі

    Праект «Уладкаванне гукавой інфармацыйнай сістэмы для інвалідаў па зроку на вакзальным комплексе станцыі Мінск-Пасажырскі» рэалізаваны Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім таварыствам інвалідаў па зроку (БелТІЗ).

    На галоўным чыгуначным вакзале краіны ўсталявалі 100 гукавых інфарматараў навігацыйнай сістэмы «Крокі на Гукі» і тактыльныя мнемасхемы з інфармацыяй аб планіроўцы памяшканняў і размяшчэннем ключавых аб'ектаў на мове Брайля. Гукавыя інфарматары размешчаны такім чынам, каб забяспечыць магчымасць невідушчым і слабавідушчым пасажырам самастойна дабрацца да асноўных аб'ектаў на вакзале, а мнемасхемы размешчаны каля галоўнага ўваходу ў вакзал, уваходу з тунэля з боку вуліцы Кірава і на ўваходах у грамадскія прыбіральні.

    Прынцып дзеяння апаратна-праграмнага комплексу такі: на падыходзе да вакзала невідушчы пасажыр актывуе на сваім смартфоне спецыяльны мабільны дадатак BuzzPoint, які адлюстроўвае пералік бліжэйшых аўтаматычных гукавых інфарматараў з падрабязным апісаннем месцаў іх устаноўкі. Пасля актывацыі выбранай кропкі інфарматар пачынае трансліраваць гукавы сігнал, у кірунку якога рухаецца карыстальнік. З дапамогай такіх гукавых падказак слабавідушчым грамадзянам можна без дапамогі старонніх прайсці да даведачнага акна, касы, ліфтаў, прыбіральняў, выхадаў на платформы і іншых аб'ектаў.

    Чытаць далей…
  • 04 сакавіка 2021
    За 2 месяцы 2021 года на чыгуначных пуцях траўмавана 17 грамадзян

    За 2 месяцы 2021 года на Беларускай чыгунцы адбылося 17 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на 5 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпелі 17 чалавек, 10 з якіх траўмаваныя смяротна. 29% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

    Чытаць далей…
  • Дарагія жанчыны!
    04 сакавіка 2021
    Дарагія жанчыны!

    Ад усяго сэрца віншуем вас з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!

    Гэты яркі і сонечны вясновы дзень займае асаблівае месца ў святочным календары. 8 Сакавіка ўвабраў у сябе самыя душэўныя пачуцці да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, глыбокую павагу і ўдзячнасць да нашых мам і бабуль, жонак і дочак, сястёр і калег.

    Мілыя жанчыны! У гэта светлае свята мы выказваем вам шчырую падзяку за любоў і клопат, цяпло і ўтульнасць, за вашы чароўныя ўсмешкі. Дзякуй, што вы ідзяце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам, дапамагаеце мудрым саветам і натхняеце на новыя здзяйсненні і перамогі. У самых складаных жыццёвых сітуацыях вы захоўваеце стойкасць духу, усяляеце нам, мужчынам, надзею і аптымізм.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста В.А.Яцкевіча па выніках работы за 2020 год
    02 сакавіка 2021
    Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста В.А.Яцкевіча па выніках работы за 2020 год

    Лаўрэатамі самай прэстыжнай прэміі на Беларускай чыгунцы па выніках работы за 2020 год сталі калектывы Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, станцыі Гомель, маторвагоннага дэпо Мінск, Баранавіцкага вагоннага дэпо, Гомельскага вагоннага ўчастка, Калінкавіцкай дыстанцыі пуці, Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння, ТЭРДУП «Гомельжелдортранс».

    Прэміі ўдастоены таксама калектывы чыгуначнай станцыі Шабаны Мінскага аддзялення чыгункі, участка №25 бягучых і капітальных відаў рамонту лакаматываў лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск, пункта тэхнічнага абслугоўвання вагонаў станцыі Гродна Ваўкавыскага вагоннага дэпо, участка па рамонце абсталявання пасажырскіх вагонаў (Гродна) Баранавіцкага вагоннага ўчастка, акалодку № 4 Лунінецкай дыстанцыі пуці, участка сістэм дыягностыкі рухомага саставу і сістэм аўтаматыкі Полацкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, раёна кантактнай сеткі Орша Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння, пункта камерцыйнага агляду вагонаў станцыі Брэст-Усходні і аднаўленчага цягніка Орша Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Фірмовы цягнік №2/1 Мінск–Масква «Беларусь» Беларускай чыгункі пацвердзіў свой статус
    01 сакавіка 2021
    Фірмовы цягнік №2/1 Мінск–Масква «Беларусь» Беларускай чыгункі пацвердзіў свой статус

    26 лютага ў Мінску завяршылася пераатэстацыя фірмовага цягніка №2/1 Мінск–Масква «Беларусь». Атэстацыю праводзіла камісія Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці і ААТ «РЖД». Для атрымання статусу фірмовага цягніка міжнародных зносін неабходна было пацвердзіць захаванне шэрагу абавязковых патрабаванняў, што прад'яўляюцца Палажэннем аб фірмовым цягніку, зацверджаным Саветам па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, да тэхнічнага стану рухомага саставу і тэрмінах яго эксплуатацыі, інтэр'еру вагонаў і маёмасці, якая знаходзіцца ў складзе, арганізацыі абслугоўвання пасажыраў і персаналу. Катэгорыя «фірмовы» пацвярджаецца рэгулярна, атэстат выдаецца на тэрмін не больш, чым на 5 гадоў.

    Пераатэстацыі цягніка №2/1 Мінск–Масква «Беларусь» папярэднічала сур'ёзная работа. Паводле яе вынікаў цягнік быў атэставаны з ацэнкай «выдатна». Намеснік Старшыні Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Алег Нікіцін уручыў Атэстат аб прысваенні цягніку №2/1 Мінск–Масква катэгорыі «фірмовы» Аляксандру Захарэвічу – начальніку пасажырскай службы Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…