Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Год народнага адзінства

Хуткі агляд 2021 года

Кастрычнік

  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечанага Году народнага адзінства
    04 кастрычніка 2021
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечанага Году народнага адзінства

    Конкурс малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечаны Году народнага адзінства, праводзіўся сярод работнікаў БЧ з 24 мая па 1 верасня 2021 года ў трох намінацыях: «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат», «Лепшы фотакалаж». Яго заснавальнікі Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Усяго на конкурс было накіравана больш за 130 работ.

    У намінацыі «Лепшы малюнак» пераможцам прызнаны ахоўнік стралковай каманды на станцыі Брэст-Усходні Брэсцкага атрада Ваенізаванай аховы Аляксандр Другак, другое месца прысуджана інжынеру-тэхнолагу Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Дзмітрыю Селькову, трэцяе – намесніку начальніка стралковай каманды на станцыі Брэст-Усходні Брэсцкага атрада Ваенізаванай аховы Андрэю Хомічу.

    Чытаць далей…