Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечанага Году народнага адзінства

04 кастрычніка 2021

Конкурс малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечаны Году народнага адзінства, праводзіўся сярод работнікаў БЧ з 24 мая па 1 верасня 2021 года ў трох намінацыях: «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат», «Лепшы фотакалаж». Яго заснавальнікі Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Усяго на конкурс было накіравана больш за 130 работ.

У намінацыі «Лепшы малюнак» пераможцам прызнаны ахоўнік стралковай каманды на станцыі Брэст-Усходні Брэсцкага атрада Ваенізаванай аховы Аляксандр Другак, другое месца прысуджана інжынеру-тэхнолагу Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Дзмітрыю Селькову, трэцяе – намесніку начальніка стралковай каманды на станцыі Брэст-Усходні Брэсцкага атрада Ваенізаванай аховы Андрэю Хомічу.

У намінацыі «Лепшы плакат» першае месца заваявала мастацкі кіраўнік клубнай установы Культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення чыгункі Маргарыта Саланевіч, другога месца ўдастоена праваднік пасажырскага вагона Брэсцкага вагоннага ўчастка Брэсцкага аддзялення БЧ Ірына Разанава, трэцяе прысуджана нарадчыку лакаматыўных брыгад лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Жанне Змушка.

У намінацыі «Лепшы фотакалаж» першае месца заняла дзяжурны па чыгуначнай станцыі Асіповічы-3 Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Вольга Сікорская, другое месца ў інжынера-тэхнолага Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Дзмітрыя Селькова, трэцяе прысуджана вядучаму спецыялісту сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Гомельскага аддзялення БЧ Максіму Грыгор'еву.

Пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Спецыяльным прызам ад Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў узнагароджаны камерцыйны агент па транспартным абслугоўванні станцыі Драгічын Брэсцкага аддзялення чыгункі Аляксей Місюрка. Ён прадставіў работу ў намінацыі «Лепшы плакат».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год