Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Год народнага адзінства

Люты

  • 19 лютага 2021
    Гераічны ўчынак чыгуначніка. На станцыі Чырвоны Бераг адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную ўнікальнай спецаперацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

    19 лютага 2021 года на станцыі Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён) адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай унікальнай аперацыі, праведзенай у гэтай мясцовасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рамках абвешчанага ў краіне Года народнага адзінства.

    Дадзеная аперацыя стала магчымай, дзякуючы гераічным дзеянням чыгуначніка Рыгора Навуменка і ўдзельнікаў спецгрупы НКДБ БССР «Храбрацы», якія вялі барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. У ходзе яе ўдалося раскрыць і парушыць планы фашыстаў – выкарыстоўваць хімічную зброю ў пераломны перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

    Улетку 1943 года па інфармацыі сувязнога – чыгуначніка Рыгора Навуменка – стала вядома, што на станцыі Чырвоны Бераг у тупіку ўзмоцнена ахоўваецца эшалон, усе вагоны якога, за выключэннем першага і апошняга, абклеены чорным матэрыялам. 5 чэрвеня 1943 года дыверсійная група пусціла пад адхон гэты эшалон з атрутнымі газамі і дэгазацыйнымі сродкамі. З месца крушэння сувязныя з ліку чыгуначнікаў вынеслі балон з газам, супрацьіпрытную накідку, процігаз і дэгазацыйныя парашкі.

    Чытаць далей…
  • 18 лютага 2021
    19 лютага 2021 года на Беларускай чыгунцы стартуе адкрыты чэмпіянат па лыжных гонках

    Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках пройдзе з 19 па 21 лютага 2021 года на лыжа-ролернай трасе РФСК «Надзея» у аграгарадку Свет Баранавіцкага раёна. Спаборніцтвы праводзяцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства, а таксама 85-годдзя фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў.

    Арганізатары мерапрыемства Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.

    У чэмпіянаце возьмуць удзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда ЗАТ «Гомельскі ВБЗ». Чыгуначнікі будуць спаборнічаць у эстафеце і асабістым першынстве. У асабістым заліку жанчынам трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 3 кіламетры, а мужчынам – 5 кіламетраў, у эстафеце – 2,5 кіламетра і 5 кіламетраў адпаведна.

    Чытаць далей…