Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

19 лютага 2021 года на Беларускай чыгунцы стартуе адкрыты чэмпіянат па лыжных гонках

18 лютага 2021

Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках пройдзе з 19 па 21 лютага 2021 года на лыжа-ролернай трасе РФСК «Надзея» у аграгарадку Свет Баранавіцкага раёна. Спаборніцтвы праводзяцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства, а таксама 85-годдзя фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў.

Арганізатары мерапрыемства Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.

У чэмпіянаце возьмуць удзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда ЗАТ «Гомельскі ВБЗ». Чыгуначнікі будуць спаборнічаць у эстафеце і асабістым першынстве. У асабістым заліку жанчынам трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 3 кіламетры, а мужчынам - 5 кіламетраў, у эстафеце 2,5 кіламетра і 5 кіламетраў адпаведна.

Каманды-пераможцы будуць узнагароджаны кубкамі, дыпломамі і прызамі.

Трэба адзначыць, што адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках з'яўляецца традыцыйным і праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ




Да спісу навін за 2021 год