Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Праектна-тэхналагічнае бюро

Начальнік

тел. (+375 17) 225 30 86
Гацілаў Генадзь Віктаравіч
Кантактная інфармацыя
Адрас: 220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, зав. Шкляны, 1

Праектна-тэхналагічнае бюро канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі ажыццяўляе распрацоўку, праектаванне і суправаджэнне праграмнага забеспячэння аўтаматызаваных сістэм, распрацоўку і ўзгадненне канструктарскай дакументацыі на прадукцыю чыгуначнага прызначэння, а таксама распрацоўку, укараненне і суправаджэнне апаратных сродкаў для кіравання тэхналагічнымі працэсамі на прадпрыемствах Беларускай чыгункі і за мяжой.

Аўтаматызаваныя сістэмы і праграмныя прадукты, распрацаваныя
праектна-тэхналагічным бюро:

  • дыспетчарская цэнтралізацыя «Нёман»;
  •  аўтаматызаваная сістэма «Графік выкананага руху «Нёман»;
  • праграмнае забеспячэнне «Аналіз графіка выкананага руху цягнікоў»;
  • сістэма мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі стрэлак і сігналаў «Днепр»;
  • інфармацыйна-вымяральная сістэма «Бярэзіна М»;
  • праграмнае забеспячэнне «Аўтаматызаванае кіраванне рухам цягнікоў»;
  • аўтаматызаваная сістэма фарміравання актуальнага раскладу руху цягнікоў на Беларускай чыгунцы;
  • аўтаматызаваная сістэма «Журнал дыспетчарскіх распараджэнняў» (ДУ-58);
  • аўтаматызаваная сістэма ідэнтыфікацыі рухомага саставу па радыёчастотных пазнаках Буг-2.