Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарожная лабараторыя аўтаматыкі і тэлемеханікі

Начальнік

тэл. (+375 17) 225 41 71
Ярэміч Антон Рыгоравіч

Намеснік начальніка - начальнік аддзела сігналізацыі,
цэнтралізацыі і блакіроўкіі

тэл. (+375 17) 225 10 75
Белашоў Дзмітрый Мікалаевіч
Кантактная інфармацыя:
Тел. +375 (17) 225 17 71, +375 (17) 225 19 73, +375 (17) 225 42 30
Адрас: 220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, зав. Шкляны, 1

Дарожная лабараторыя аўтаматыкі і тэлемеханікі ажыццяўляе:

  • аналіз і ўзгадненне тэхнічнай дакументацыі на сістэмы ЖАТ, відэаназірання, пасажырскай аўтаматыкі, КТСМ, АСК ПС, САІПС, а таксама зверку, унясенне змяненняў і захоўванне тэхнічнай дакументацыі і праграмнага забеспячэння прылад ЖАТС;
  • метадычнае кіраўніцтва рамонтна-тэхналагічнымі ўчасткамі СЦБ, метралагічнымі падраздзяленнямі, кантрольна-рамонтнымі пунктамі КТСМ дыстанцый сігналізацыі і сувязі;
  • нарматыўна-даведачнае і метадычнае суправаджэнне чыгуначных аўтаматызаваных сістэм па ўліку і планаванні работ па тэхнічным абслугоўванні апаратуры СЦБ, КТСМ, САІПС, відэаназірання, пасажырскай аўтаматыкі;
  • тэхнічную дапамогу ў вызначэнні прычын і ліквідацыі складаных відаў адмоў прылад ЖАТ, правядзенне вымярэнняў і пашпартызацыі апаратуры ЖАТ, КТСМ, пасажырскай аўтаматыкі, відэаназірання, кантроль стану вымяральнага абсталявання і метралагічнага забеспячэння ў гаспадарцы;
  • прысваенне права прыёмкі і апламбавання апаратуры ЖАТ работнікам рамонтна-тэхналагічных участкаў дыстанцый сігналізацыі і сувязі;
  • даследчую работу з мэтай распрацоўкі мерапрыемстваў па павышэнню надзейнасці дзеючых і распрацоўваных прылад;
  • цэнтралізаванае дыягнаставанне і маніторынг стану прылад і сістэм;
  • тэхнічную падтрымку і кансультацыйную дапамогу ў пытаннях эксплуатацыі і рамонту МПЦ "Днепр", ІІС "Бярэзіна", ІІС "Бярэзіна М" і іншых сістэм ЖАТ;
  • мантаж, наладку, увод у дзеянне прылад ЖАТ (уключаючы сродкі дыягностыкі), пасажырскай аўтаматыкі і відэаназірання, укараненне новай тэхнікі ЖАТ, КТСМ, пасажырскай аўтаматыкі і відэаназірання, удзел у арганізацыі і правядзенні яе эксплуатацыйных выпрабаванняў;
  • распрацоўку тэхналагічных працэсаў, тэхнічных інструкцый і методык аб парадку выканання прафілактычных, рамонтных і пусканаладачных работ, метадаў вымярэнняў і выпрабаванняў;
  • выпрабаванні праграмных сродкаў чыгуначнага транспарту для аўтаматызаваных сістэм аператыўнага кіравання тэхналагічнымі працэсамі, звязанымі з забеспячэннем бяспекі руху і інфармацыйнай бяспекай у галіне акрэдытацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ ISO/IEC 17025-2019;
  • выпрабаванні на электрамагнітную сумяшчальнасць падсістэм інфраструктуры чыгуначнага транспарту і чыгуначнага рухомага саставу ў галіне акрэдытацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ ISO/IEC 17025-2019.