Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Фірменны цягнік № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь» Беларускай чыгункі пацвердзіў сваю катэгорыю

08 снежня 2023

5 снежня 2023 года ў Мінску завяршылася пераатэстацыя фірменнага цягніка № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь». Атэстацыю праводзіла камісія, у склад якой уваходзілі намеснік старшыні дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці Алег Нікіцін і намеснік начальніка дэпартамента пасажырскіх перавозак ААТ «РЖД» Павел Яфрэмаў.

Для атрымання статусу фірменнага цягніка міжнародных зносін неабходна было пацвердзіць выкананне шэрагу абавязковых патрабаванняў, што прад'яўляюцца Палажэннем аб фірменным цягніку, зацверджаным Саветам па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці, да тэхнічнага стану рухомага саставу і тэрмінаў яго эксплуатацыі, інтэр'еру вагонаў, арганізацыі абслугоўвання пасажыраў і персаналу. Катэгорыя «фірменны» пацвярджаецца адзін раз у 5 гадоў.

Цягнік № 2/1 Мінск–Масква «Беларусь» быў атэставаны з ацэнкай «выдатна». Камісіяй адзначаны прафесіяналізм цягніковых брыгад, нязменна высокі ўзровень камфорту, а таксама афармленне інтэр'еру вагонаў з элементамі беларускага нацыянальнага каларыту.

У снежні бягучага года інтэр'ер цягніка № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь» быў абноўлены: змянілася колеравая гама, купэ ўпрыгожылі карціны з выявай пейзажаў нашай краіны і беларускі арнамент.

Меню вагонаў-рэстаранаў таксама зведала змены, якія прадыктаваны сезоннасцю і пажаданнямі пасажыраў, у той жа час фірменныя нацыянальныя стравы, як і раней, займаюць у ім асноўнае месца.

Беларуская чыгунка спадзяецца, што пасажыры фірменнага цягніка № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь» па вартасці ацэняць новаўвядзенні і ў далейшым будуць карыстацца паслугамі чыгуначнага транспарту.

  

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год