Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў

15 снежня 2023

У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і з улікам наяўнага попыту на перавозкі пасажыраў да ўжо прызначаных раней на навагоднія і калядныя святы дадатковых цягнікоў з 22 снежня 2023 года па 9 студзеня 2024 года прызначаны яшчэ каля 90 цягнікоў міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

З улікам павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 22, 25, 29 і 30 снежня 2023 года, а таксама 2 і 7 студзеня 2024 года.

У міжрэгіянальных зносінах цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Мінск-Віцебск, Мінск-Гродна, Мінск-Магілёў, Мінск-Пінск, Віцебск-Брэст, Гомель-Брэст, Гродна-Орша-Крычаў, Гродна-Орша-Віцебск, Камунары-Орша-Гродна.

У міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначаны дадатковыя цягнікі для праезду арганізаваных груп і індывідуальных пасажыраў па маршрутах: Мінск-Масква, Мінск-Санкт-Пецярбург, Брэст-Масква, Полацк-Масква, Смаленск-Санкт-Пецярбург, Калінінград-Масква, Калінінград-Санкт-Пецярбург.

Таксама, у залежнасці ад попыту на перавозкі, будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у рэгулярных цягніках.

Білеты на дадатковыя цягнікі можна набыць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, з дапамогай мабільнага дадатку "БЧ.Мой цягнік", а таксама ў чыгуначных касах БЧ.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год