Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У перыяд правядзення Дня беларускага пісьменства па маршруце Віцебск–Гарадок–Віцебск будзе курсіраваць цягнік з выявай беларускіх пісьменнікаў

01 верасня 2023

Для забеспячэння дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання XXX Дня беларускага пісьменства, якія пройдуць 2 і 3 верасня 2023 года ў г. Гарадку, графікам руху прадугледжана курсіраванне 16 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа па маршруце Віцебск–Гарадок–Віцебск, з якіх 4 – дадаткова прызначаныя на перыяд правядзення свята. Графік руху цягнікоў складзены з улікам асноўных мерапрыемстваў праграмы Дня беларускага пісьменства.

Так, 2 верасня 2023 года ў зносінах Віцебск–Гарадок–Віцебск будуць курсіраваць наступныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:

№ цягніка

адпраўленне з Віцебска

прыбыццё ў Гарадок

6602 08.35 09.22
6604 14.20 15.07
6608 18.23 19.13
6606 20.56 21.45
 

адпраўленне з Гарадка

прыбыццё ў Віцебск

6601 06.05 06.51
6603 11.55 12.41
6605 18.27 19.14
6607 23.33 00.22 (03.09.2023)

3 верасня графікам руху прадугледжаны наступныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:

№ цягніка

адпраўленне з Віцебска

прыбыццё ў Гарадок

6602 08.35 09.22
6608 12.47 13.36
6604 15.31 16.18
6606 20.56 21.45

 

адпраўленне з Гарадка

прыбыццё ў Віцебск

6601 06.05 06.51
6603 11.55 12.41
6607 17.13 18.00
6605 18.27 19.14

У дні правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства, паміж Віцебскам і Гарадком будзе курсіраваць брэндзіраваны цягнік з выявай беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія нарадзіліся на Віцебшчыне, і цытатамі з іх твораў.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў білетных касах Беларускай чыгункі.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошце праезду жадаючыя наведаць XXX Дзень беларускага пісьменства ў Гарадку могуць атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год