Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! З 13 па 16 сакавіка – часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск –Орша

10 сакавіка 2023

Звяртаем увагу, што 13, 14 і 15 сакавіка 2023 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Мінск – Орша, адмяняюцца цягнікі гарадскіх ліній № 7278 Мінск-Пасажырскі – Чырвоны Сцяг (адпраўленне з Мінска ў 13:20) і № 7279 Чырвоны Сцяг – Мінск-Пасажырскі (адпраўленне са ст. Чырвоны Сцяг у 14:43).

Акрамя таго, у перыяд 13-16 сакавіка зменяцца маршруты цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа № 6014 Мінск-Пасажырскі – Орша-Цэнтральная (адпраўленне са ст. Мінск-Пасажырскі ў 10:32), № 6015 Барысаў – Мінск-Усходні (адпраўленне з Барысава ў 12:32) і № 6018 Інстытут Культуры – Крупкі (адпраўленне з а. п. Інстытут Культуры ў 14:27):

– 13-16 сакавіка цягнік № 6014 прызначаны ў зносінах Мінск-Пасажырскі – Слаўнае, а цягнік № 6017 прызначаны ў зносінах Слаўнае – Мінск-Пасажырскі.

– 13-14 сакавіка цягнік № 6015 прызначаны ў зносінах Барысаў – Сцяпянка, а цягнік № 6018 будзе курсіраваць па маршруце Сцяпянка – Крупкі (адпраўленне са ст. Сцяпянка ў 14:44).

– 15 сакавіка цягнік № 6015 прызначаны ў зносінах Барысаў – Смалявічы, а цягнік № 6018 будзе курсіраваць па маршруце Смалявічы – Крупкі (адпраўленне са ст. Смалявічы ў 15:22).

Просім пасажыраў улічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год