Беларуская чыгунка інфармуе аб часовай змене ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Гродна – Масты
14 снежня 2021
У сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Скідзель – Жытомля 15 і 21 снежня 2021 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна – Масты.
Так, цягнік № 731/732 Мінск – Гродна – Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 15 і 21 снежня адмяняецца з абарачэння.
Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны ў зносінах Гродна – Брэст – Гродна адпраўленнем з Гродна 15 і 21 снежня, з Брэста – 16 і 22 снежня.
Асобныя пасажырскія цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам. Так, цягнік № 687/688 у зносінах Мінск – Гродна – Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 15 і 21 снежня будзе курсіраваць па маршруце Мінск – Масты – Мінск, пры гэтым замест бесперасадачных вагонаў Гродна – Масква назначаны бесперасадачныя вагоны Масты – Масква адпраўленнем са станцыі Масты 15 і 21 снежня, а замест бесперасадачных вагонаў Масква – Гродна прызначаны бесперасадачныя вагоны Масква – Масты адпраўленнем з Масквы 14 і 20 снежня.
Цягнік № 679/680 Віцебск – Гродна – Віцебск адпраўленнем з Віцебска і Гродна 15 і 21 снежня будзе рухацца па маршруце Віцебск – Скідзель – Віцебск. Цягнік № 632 Гродна – Гомель адпраўленнем з Гродна 15 і 21 снежня прызначаецца ў зносіны Скідзель – Гомель. Цягнік № 624 Гродна – Віцебск/Камунары адпраўленнем з Гродна 15 і 21 снежня будзе рухацца па маршруце Скідзель – Віцебск/Камунары.
Цягнік № 610 Гродна – Гомель адпраўленнем з Гродна 15 і 21 снежня будзе рухацца змененым раскладам. З Гродна цягнік адправіцца ў 22:07 (замест 19:58) і прыбудзе ў Гомель у 10:53 наступнага дня (замест 8:46).
Акрамя таго, на ўчастку Гродна – Масты ў суткі 15 і 21 снежня асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Ліда – Гродна і Баранавічы – Гродна будуць ісці скарочаным маршрутам і змененым раскладам да станцыі Скідзель і назад, а таксама да станцыі Жытомля і назад у зносінах Гродна – Жытомля – Гродна адпаведна.
Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Скідзель і Жытомля 15 і 21 снежня будзе ажыццяўляцца аўтатранспартам.
Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год