Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе!

16 жніўня 2021

У сувязі з прывядзеннем памераў руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў адпаведнасць з фактычным попытам на перавозку Беларуская чыгунка змяняе маршруты руху, перыядычнасць курсіравання, расклад некаторых цягнікоў, а таксама адмяняе шэраг цягнікоў з абароту на наступных участках: Слуцк – Салігорск (з 16.08.2021), Гомель – Добруш (з 19.08.2021), Гомель – Краўцоўка (з 20.08.2021), Калінкавічы – Славечна (з 21.08.2021), Мінск – Баранавічы, Гродна – Ліда, Лунінец – Бухлічы, Лунінец – Жыткавічы, Гомель – Васілевічы (з 23.08.2021), Мінск – Барысаў, Мінск – Маладзечна – Гудагай, Маладзечна – Глыбокае, Мінск – Асіповічы (з 30.08.2021).

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем аднесціся да сітуацыі, якая склалася, і загадзя планаваць свае паездкі з улікам змененага графіка руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год