Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

28 чэрвеня 2021

25-28 чэрвеня 2021 года праз Рэспубліку Беларусь праходзіў навальнічны фронт з парывамі ветру да 25 м/с і моцнымі ліўнямі. У выніку шматлікіх падзенняў дрэў з-за навальніцы і шквалістага ветру парушалася нармальнае функцыянаванне чыгуначнай інфраструктуры на ўчастках Мінскага, Гомельскага, Магілёўскага, Віцебскага аддзяленняў БЧ. На Магілёўскім і Віцебскім аддзяленнях адключаліся чыгуначныя лініі электразабеспячэння на ўчастках чыгункі агульнай працягласцю 120 км.

Беларускай чыгункай аператыўна прымаліся меры па ліквідацыі вынікаў непагоды. На ліквідацыі пашкоджанняў быў задзейнічаны персанал і тэхніка БЧ. Для электразабеспячэння чыгуначных станцый ужываліся дызель-генератарныя агрэгаты. Для забеспячэння бяспекі на чыгуначных пераездах, якія засталіся без электразабеспячэння, была выстаўлена ахова. Пацярпелых і пашкоджанняў рухомага саставу няма.

У шэрагу выпадкаў неспрыяльныя ўмовы надвор'я паўплывалі на пропуск цягнікоў па Беларускай чыгунцы. У перыяд 25‑28 ліпеня было затрымана звыш 40 пасажырскіх цягнікоў, больш за палову з іх ‑ гэта цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа. Больш за 1 гадзіну было затрымана 8 цягнікоў (3 цягніка міжнародных ліній, 3 ‑ міжрэгіянальных ліній эканомкласа і 2 рэгіянальных ліній эканомкласа).

З прычыны спазнення цягнікоў Беларуская чыгунка аператыўна прымала максімальна магчымыя меры па ўводу цягнікоў у графік, забеспячэнню перасадкі пасажыраў на ўзгодненыя цягнікі.

У цяперашні час усе цягнікі на Беларускай чыгунцы ідуць па графіку.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год