Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць навагоднія акцыі па зніжэнні кошту на асобныя цягнікі ў Расію

27 снежня 2019

У перыяд навагодніх святаў і школьных канікул Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца пасажырам спецыяльнай прапановай ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае скідку ад 10% да агульнага кошту праезду (у залежнасці ад адлегласці накіравання) на месцы, якія застануцца не рэалізаванымі ў вольным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення) ва ўсе тыпы вагонаў на цягнікі:

№ 1 Масква–Мінск адпраўленнем 31 снежня 2019 года;

№ 2 Мінск–Масква адпраўленнем 31 снежня 2019 года і 1 студзеня 2020 года;

№ 25 Масква–Мінск–Гродна адпраўленнем з 6 па 8 студзеня 2020 года;

№ 26 Гродна–Мінск–Масква адпраўленнем з 28 снежня 2019 года па 1 студзеня 2020 года;

№ 52 Брэст–Мінск–Санкт-Пецярбург адпраўленнем 31 снежня 2019 года;

№ 95 Масква–Брэст адпраўленнем 31 снежня 2019 года і з 6 па 8 студзеня 2020 года.

Да ўказаных скідак не прымяняюцца скідкі/надбаўка ў залежнасці ад тэрмінаў (глыбіні) продажу і пры адначасовым афармленні праезду «туды» і «назад».

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год