Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Білет праз Інтэрнэт за 15 мінут да адпраўлення цягніка ад любой станцыі. Беларуская чыгунка працягвае ўдасканальваць тэхналогію рэалізацыі праязных дакументаў

08 жніўня 2019

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў БЧ пашырае спіс цягнікоў, на якія можна набыць на сайце poezd.rw.by білеты з электроннай рэгістрацыяй не пазней чым за 15 мінут да адпраўлення цягніка ад любой станцыі маршруту руху цягніка.

Нагадваем, на сайце Беларускай чыгункі існуе два спосабы набыцця праязных дакументаў (білетаў):

без электроннай рэгістрацыі (з наступным афармленнем праязных дакументаў на бланку ў білетнай касе БЧ);

з электроннай рэгістрацыяй, якая дазваляе ажыццяўляць паездку ў цягніку ў адпаведнасці з аплачаным праз Інтэрнэт заказам без афармлення білета ў касе.

Раней для ўсіх цягнікоў дзейнічала абмежаванне — электронную рэгістрацыю можна было выканаць не пазней чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі.

 

Цяпер на асобныя цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, абсталяваныя мабільнымі тэрміналамі кантролю дакументаў, можна без наведвання білетнай касы набыць білет з электроннай рэгістрацыяй на сайце poezd.rw.by не пазней чым за 15 мінут да адпраўлення цягніка са станцыі пасадкі пасажыра (спіс цягнікоў размешчаны на сайце ў раздзеле «Інфармацыя для пасажыраў»).

Гэта цягнікі:

702/701 Брэст—Мінск, 703/704 Віцебск—Мінск, 705/706 Полацк—Магілёў, 707/708 Гомель—Мінск, 709/710 Гомель—Мінск, 712/711 Брэст—Мінск, 713/714 Віцебск—Мінск, 715 / 716 Гомель—Мінск, 717/718 Гомель—Мінск, 723/724 Мінск—Брэст, 725/726 Мінск—Брэст, 727/728 Мінск—Брэст, 729 Гомель—Мінск, 731/732 Мінск—Гродна, 733/734 Магілёў —Гомель, 739/740 Мінск—Полацк, 741/742 Мінск—Полацк, 743 Бабруйск—Мінск, 748/747 Мінск—Бабруйск, 751/752 Мінск—Баранавічы, 753/754 Мінск—Баранавічы, 755/756 Мінск—Баранавічы, 757/758 Мінск—Баранавічы, 759/760 Мінск—Пінск, 762/761 Мінск—Орша, 764/763 Мінск—Орша, 766/765 Мінск—Орша, 768/767 Мінск—Орша, 770/769 Магілёў—Орша, 771 / 772 Орша—Лепель, 773 Орша—Камунары, 774 Крычаў—Орша, 776/775 Магілёў—Крычаў—Камунары, 778/777 Камунары—Крычаў—Магілёў, 616/615 Магілёў—Віцебск, 635/636 Мінск—Пінск, 643/644 Мінск—Віцебск, 645/646 Мінск—Брэст, 655/656 Мінск—Брэст, 682/681 Брэст—Мінск, 685/686 Мінск—Гомель, 687/688 Магілёў—Калінкавічы, 691/692 Магілёў—Мінск, 693/694 Магілёў—Гомель, 695/696 Магілёў—Гомель.

Калі пасажыр прайшоў электронную рэгістрацыю на сайце poezd.rw.by, то пасадка ў цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа ажыццяўляецца пасля прад'яўлення ім дакумента, які сведчыць асобу, ваеннага білета, пасведчання вадзіцеля, іншага дакумента, які змяшчае фатаграфію, завераную пячаткай, а для асоб, якія не дасягнулі 14 гадоў, — дакумента, які сведчыць асобу, або пасведчання аб нараджэнні.

Звяртаем увагу! Калі электронны білет набыты менш чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка са станцыі пачатку маршруту, то пры пасадцы ў цягнік дадаткова неабходна прад'явіць бланкі электронных білетаў заказу на папяровым носьбіце або экране мабільнага устройства, альбо 14-значныя нумары электронных білетаў.

Трэба адзначыць, што за 7 месяцаў 2019 года на сайце БЧ было аформлена 1 млн 684 тыс. электронных білетаў. 24% ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» БЧ, набываюцца праз Інтэрнэт, гэта значыць кожны 4-ы білет на цягнік з нумараванымі месцамі — электронны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год